Зьміцер Дашкевіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Зьміцер Дашкевіч
Старшыня «Маладога Фронту»
23 траўня 2004 — цяперашні час
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 20 ліпеня 1981 (42 гады)
Берасьцейская вобласьць, БССР
Партыя: Малады Фронт
Сужэнец: Наста Дашкевіч
Адукацыя: вышэйшая
Узнагароды: «Герой году 2006»[1], Ордэн Кастуся Каліноўскага[2], прэмія «Хартыі’97»[3]

Зьмі́цер Дашке́віч (нар. 20 ліпеня 1981 року ў вёсцы Кушняры Івацэвіцкага раёну Берасьцейскай вобласьці[4]) — былы лідэр беларускай моладзевай арганізацыі «Малады Фронт». 9 сьнежня 2017 году Дашкевіч быў заменены Яўгенам Васьковіча як лідэр «Маладога Фронту»[5].

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся 20 ліпеня 1981 году ў Івацэвіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці, да пяці гадоў жыў на Далёкім Усходзе — у пасёлку Ягаднае Магаданскай вобласьці. Вялікую частку жыцьця правёў у райцэнтры Старыя Дарогі Менскай вобласьці.

Вучыўся ў Гарадзенскім сельскагаспадарчым інстытуце. Пазьней паступіў у Віленскі пэдагагічны ўнівэрсытэт на факультэт славістыкі.

Грамадзка-палітычная дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прымаў удзел у прэзыдэнцкай кампаніі 2006 году, падтрымліваючы кандыдата ад апазыцыі Аляксандра Мілінкевіча. Разам зь іншымі чальцамі моладзевага руху прымаў удзел у акцыях пратэсту пасьля выбараў і ў кароткачасовым намётавым лягеры на цэнтральнай плошчы Менску. Пасьля ліквідацыі намётавага лягеру быў арыштаваны разам зь іншымі чальцамі моладзевага руху.

Перасьлед[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

1 лістапада 2006 году Зьміцер Дашкевіч быў асуджаны на паўтара году пазбаўленьня волі па артыкуле 193-1 КК (дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі) з адбываньнем пакараньня ў Шклоўскай калёніі агульнага рэжыму. У сьнежні 2006 году міжнародная арганізацыя Amnesty International прызнала Зьмітра Дашкевіча вязьнем сумленьня[6].

У лістападзе 2007 году Дашкевіч быў аштрафаваны па артыкуле 402 КК «Адмова альбо ўхіленьне сьведкі ад дачы паказаньняў» за адмову ад дачы паказаньняў супраць сваіх сяброў з «Маладога Фронту», у прыватнасьці, супраць Яна Шылы[7].

24 сакавіка 2011 року асуджаны на 2 гады агульнага рэжыму па абвінавачаньні ў злосным хуліганстве[4].

14 ліпеня 2022 году Зьмітру і Насьце Дашкевічам агучылі прысуды паводле ч.1 арт. 342 КК (Удзел у дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак). Зьмітра асудзілі да 1,5 года калёніі, як і прасіў бок абвінавачваньня, а Насту — да 3 гадоў «хатняй хіміі»[8].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]