Зэлімхан Яндарбіеў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Зэлімхан Яндарбіеў
2000 г.
2000 г.
Сьцяг ЧРІ2-і прэзыдэнт Чачэнскай Рэспублікі Ічкерыя
21 красавіка 1996 — 12 лютага 1997
Папярэднік: Джахар Дудаеў
Наступнік: Аслан Масхадаў
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 12 верасьня 1952
Сьцяг СССРвёска Выдрыха, Шэманайхінскі раён, Усходне-Казахстанская вобласьць, Казаская ССР, СССР
Памёр: 13 лютага 2004
Сьцяг КатаруДоха, Катар
Партыя: Вайнаская дэмакратычная партыя
Сужэнец: Маліка Яндарбіева
Дзеці: 2 сыны, 3 дачкі
Род: Келой
Адукацыя: Чачэна-Інгускі дзяржаўны ўнівэрсытэт (1981)

Зэлімха́н Абдулмусьлімавіч Яндарбіеў (па-чачэнску: Йандарби́н Іабду́л-Муслима́н кІа́нт Зели́мха) — чачэнскі паэт, драматург пісьменьнік і палітык. Нарадзіўся ў 1952 годзе ў Казахстане. У 1981 годзе Закончыў вучобу ў Чачэна-інгускім дзяржаўным унівэрсітэце. У траўні 1990 году стварыў грамаду — вайнаская дэмакратычная грамада, якая павінна была садзейнічаць стварэньню чачэнаінгускай незалежнай дзяржавы. Прымаў чынны ўдзел у чачэнскім незалежніцкім руху. Пасьля сьмерці Джахара Дудаева з 1996 па 1997 год выконваў абавязкі прэзыдэнта Ічкерыі. Прымаў удзел у вайне з Расеяй. У 2001 годзе стаў паслом Ічкерыі ў Аўганістане. Пасьля зьвяржэньня ўлады талібаў у Аўганістане ад’ехаў у Катар. Там жыў да 2004 году, калі яго забілі расейскія службоўцы праз падрыў яго аўтамабіля[1].

Напісаў верш «Сумленьне» на сьмерць Васіля Быкава[2]. Аўтар верша «Беларус», прысьвечаны Зянону Пазьняку[3].

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Зелімха Яндарбі. Сэрца майго сьвятыня / пераклад Рыгора Барадуліна. — Вільня: «Gudas», 2005. 148 с.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ У Катары забіты Зэлімхан Яндарбіеў // Радыё «Свабода», 13 лютага 2004 г. Праверана 23 красавіка 2014 г.
  2. ^ Творы, прысьвечаныя Васілю Быкаву // bykau.info Праверана 23 красавіка 2014 г.
  3. ^ Зелімха Яндарбі. Сэрца майго сьвятыня./ пераклад Рыгора Барадуліна. — Вільня: «Gudas»? 2005. — с.102-103