Зэмплін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Зэмплін

Зэ́мплін (па-славацку: Zemplín) — гістарычны рэгіён у Славаччыне, адпаведны тэрыторыі колішняй Зэмплінскай жупы(sk) каралеўства Вугоршчына.

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зэмплін знаходзіцца на самым усходзе Славаччыны, распасьціраецца ад паўднёвых схілаў Карпацкіх гораў на поўначы да найніжэйшага пункту Славаччыны — 94 мэтры над узроўнем мора. З поўначы раён мяжуе з польскай Саноцкай зямлёй (Санацкі, Лескі і частка Бяшчадзкага павету); на ўсходзе — з украінскім Закарпацьцем; на поўдні — з Вугоршчынай; на захадзе — з Шарышам і Абавам(sk). Працякаюць рэкі Бодраг, Лабарац, Латарыца, Вуж, Ондава і малы адцінак Цісы.

У турыстычных даведніках рэгіён часта падзяляюць на Верхні і Ніжні Зэмплін. Да Верхняга (Горнага) адносяцца Гумэннэ, Мэдзілаборцы, Сьніна, Стропкаў і Уранаў над Топляй, да Ніжняга (Дольняга) — Міхалаўцы, Собранцы і Трэбішаў. Паводле сучаснага адміністрацыйнага падзелу тэрыторыя Зэмпліну падзеленая між Кошыцкім і Прэшаўскім краямі (прыкладна адпавядаюць Горнаму і Дольнаму Зэмпліну).

Найбуйнейшыя месты: Міхалаўцы, Трэбішаў і Гумэннэ. Плошча — каля 5,5 тыс. км². Насельніцтва — каля 430 000 жыхароў, сярод іх пераважную большасьць складаюць славакі, вугорцы (кампактна насяляюць поўдзень Усходнеславацкай нізіны), моцна асыміляваныя русіны (на поўначы і ўсходзе рэгіёну) і цыганы.

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рэгіён сфармаваўся вакол Зэмплінскага замку і быў асобнай тэрытарыяльнай адзінкай яшчэ ў Вялікай Маравіі (IX стагодзьдзе). Пасьля ўваходу ў склад Вугоршчыны быў створаны Зэмпленскі камітат.

У 1918 року пасьля падзелу Аўстра-Вугоршчыны большая частка Зэмпліну (72% тэрыторыі камітату) перайшла да Чэхаславаччыны, што было пацьверджана ў 1920 року Трыянонскай дамовай. Зэмплінская жупа на славацкай тэрыторыі злучылася са славацкай часткай Унскай жупы(sk). Цяпер гэтыя тэрыторыі лічацца часткай Зэмпліну і часам называюцца мікрарэгіёнам Собранцы.

1 студзеня 1923 року Зэмплінская жупа скасаваная і ўвайшла ў склад Кошыцкай жупы, аднак традыцыйная назва працягнула ўжывацца сярод мясцовага насельніцтва. У 1928 року падзел Славаччыны на жупы быў скасаваны.

У часе II сусьветнай вайны паўднёвая частка Зэмпліну была далучаная да вугорскіх камітатаў Зэмплен ды Унг. Па сканчэньні вайны даваенныя граніцы былі адноўленыя.

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зэмплін — адзін з найбяднейшых рэгіёнаў Славаччыны, з найвышэйшым узроўнем беспрацоўя і найніжэйшым сярэднім заробкам. Такі стан на пераломе XIX—XX стагодзьдзяў выклікаў вялікую эміграцыйную плыню — тады рэгіён пакінулі больш за 50 тысячаў жыхароў (каля ⅕ насельніцтва).

Асноўнымі эканамічнымі цэнтрамі ёсьць Гумэннэ, Міхалаўцы і Вранаў над Топляю. Большасьць жыхароў займаюцца сельскай гаспадаркай дзякуючы надзвычайнай ураджайнасьці Ўсходнеславацкай нізіны. У гарах пераважае пасьвеньне скаціны. У апошнія часы разьвіваецца турызм і адпачынак.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Замкі:

Вадаёмы:

Горы:

Культура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зэмплінсховішча мультымэдыйных матэрыялаў