Зэфір (міталёгія)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Зэфір і Хлярыда

Зэфі́р — у грэцкай міталёгіі бог заходняга ветру, вястун багоў. Сын Астрэя і Эас. Згаданы ў «Іліядзе» (II 147 і інш.). Аб розьніцы ва ўласьцівасьцях Зэфіру на Захадзе і на Ўсходзе мелі паняцьце складальнікі гамэраўскіх песень, якія прымушаюць Зэфіра дзьмуць на астравах блажэнных, якія знаходзяцца на крайнім захадзе і не ведаюць ні бур, ні дажджоў, ні сьнегу.

Яму прысьвечаны LXXXI арфічны гімн. Яго каханая — Хлярыда (па-лацінску: Флёра). Таксама Зэфір — супернік Апалёна ў каханьні да Гіяцынта.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зэфір (міталёгія)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў