Зялёныя кадры

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Зялёныя кадры (па-харвацку: Zeleni kadar) — назва харвацкіх дэзэртыраў з аўстра-вугорскай арміі падчас Першай сусьветнай вайны.

Пасьля ўцёкаў з войска з-за суровых умоў вайны і дрэннай матывацыі, яны хаваліся ў лесе і былі па-за законам. Іх налічвалася некалькі дзясяткаў тысячаў і яны групаваліся на тэрыторыі Харватыі і Срэму. Часткова Зялёныя кадры карысталіся ежай і адзеньнем, што давалі ім сымпатызуючыя сельскія жыхары. Аднак групоўкі таксама мелі прыбытак за кошт рабаваньня гандляроў і багатых фэрмэраў.

Генэрал Стэфан Саркоціч ў лютым 1918 году загадаў наладзіць кантакт з «Зялёнымі кадрамі». Да гэтага тэрмін Зялёныя кадры быў невядомы ў аўстра-вугорскай арміі (у Расеі „Зялёнымі кадрамі“ называлі целаахоўнікаў Імпэратара Расеі[1]). Бліжэй да канца вайны колькасьць Зялёных кадраў складала больш за 50000 узброеных дэзэрціраў ў лесе[2][3][4][5].

Пасьля некаторыя зь іх сьцьвярджалі, што ўцякаючы з войска, толькі выконвалі загад генэрала Бараевіча і таму не парушалі закону.

Другая сусьветная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зялёнымі кадрамі падчас Другой сусьветнай вайны называлася парамілітарысцкая арганізацыя мусульман-басьнійцаў. Полк дзейнічаў на ўсходзе Босьніі, ваюючы пераважна з камуністычнай партызанкай Ёсіпа Броз Ціта. На пачатку 1944 году полк быў далучаны да харвацкай 10-й Гарнізоннай брыгады. Восеньню ўдзельнікі Зялёных кадраў перайшлі ў сфармаваную харвацка-мусульманскую 13-ю горную дывізію СС «Ханджар».

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ https://web.archive.org/web/20160305070942/http://www.napoleon-online.de/html/ru_1812leibdragoner.html
  2. ^ Istorija Jugoslavije, I. Božić, S. Ćirković, M. Ekmečić, V. Dedijer, Prosveta, Beograd 1972. — str. 399, 400
  3. ^ Ethnic nationalism and the fall of empires: central Europe, Russia, and the Middle East, 1914—1923, Aviel Roshwald, Routledge, 2001.
  4. ^ The national question in Yugoslavia: origins, history, politics, Ivo Banac, Cornell University Press, 1988.
  5. ^ Avantgarde des Widerstands: Modellfälle militärischer Auflehnung im 19. und 20. Jahrhundert, Band 1, Richard Georg Plaschka, Böhlau Verlag Wien, 2000.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]