Зялёны Луг (мікрараён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Зялёны Луг

Зялёны Луг — жылы раён у Менску, разьмешчаны ў паўночна-ўсходняй частцы гораду побач з хваёвымі масівамі, уздоўж Сьляпянскага канала, абапал Лагойскага тракту. Каля 100 тысячаў жыхароў. Вылучаецца дасканалай аб’ёмна-прасторавай кампазыцыяй, функцыянальна-пляніровачным і тэхналягічным вырашэньнем, добрай архітэктурна-мастацкай якасьцю забудовы, высокім узроўнем добраўпарадкаваньня і азеляненьня тэрыторыі. Забудоўваецца з 1962. Складаецца зь сямі мікрараёнаў. Разьмешчаны ў двух адміністрацыйных раёнах — Савецкім і Першамайскім.