Зямля Аляксандра I

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Зямля Аляксандра I
Зямля Аляксандра I
Зямля Аляксандра I
Месца Антарктыка
Плошча 49 070 км²
Найвышэйшы пункт 2987 м
Краіна [[]]
Вобласьць абшар Антарктычнай дамовы[d]
Насельніцтва 0
Каардынаты 71° пн. ш. 70° у. д. / 71° пн. ш. 70° у. д. / 71; 70Каардынаты: 71° пн. ш. 70° у. д. / 71° пн. ш. 70° у. д. / 71; 70
Зямля Аляксандра I на мапе Антарктыды
Зямля Аляксандра I
Зямля Аляксандра I
Зямля Аляксандра I

Зямля Аляксандра I — найбуйнейшы востраў Антарктыкі, плошча якога складае 43 250 км².

Востраў размешчаны за 20 км ад заходняга ўзьбярэжжа Антарктыды ў Моры Бэлінгсгаўзэна і распасьціраецца на 378 км у даўжыню і 200 км у шырыню. Даўжыня ўзьбярэжжа складае 2185 км. Злучаны з кантынэнтам шэльфавым ільдом, і па гэтай прычыне яго цяжка знайсьці на спадарожнікавых здымках. Самы высокі пункт на востраве разьмяшчаецца на вышыні 3140 мэтраў над узроўнем мора. Клімат на Зямлі Аляксандра I палярны, а сам востраў, практычна цалкам, знаходзіцца пад ільдом.

Зямля Аляксандра I была адкрытая 28 студзеня 1821 году расейскай экспэдыцыяй Фадзея Бэлінгсгаўзэна і Міхаіла Лазарава і названая ў гонар імпэратара Аляксандра I. Да 1940 году лічылася, што востраў адносіцца да антарктычнага матэрыку, чым тлумачыцца ўжываньне ў ягоным імені слова «зямля», а не «востраў».

У цяперашні час тэрытарыяльныя прэтэнзіі на востраў выказваюць Аргентына, Чылі і Вялікабрытанія, аднак на міжнародным узроўні яны не прызнаныя. Вялікабрытанія мае на Зямлі Аляксандра I палярную станцыю.