К

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Літара кірыліцы К
Кк
Выява

Літара «К» у баўгарскім напісаньні
 І Ї Й Ј 'К' Л Љ М Н 
Беларускі альфабэт:
 Ж З І Й К Л М Н О 
У лацінцы K · k
Зьвесткі
Тып асноўная кірыліца, альфабэтны;
Гук [k]
Кадаваньне
Назва ў Юнікодзе cyrillic capital letter ka
cyrillic small letter ka
Юнікод К: U+041A
к: U+043A
HTML К‎: &#1050, &#x41a
к‎: &#1082, &#x43a
UTF-16 К‎: 0x41A
к‎: 0x43A
URL-код К: %D0%9A
к: %D0%BA
усе сымбалі · лацінка · кірыліца · грэцкія · дыякрытыкі · валюты · дапамога

К, к (ка; курсіў: К к)— дванаццатая літара беларускага кірылічнага альфабэту. Паходзіць з кірылічнай К («ка́ка»), якая ўзьнікла на аснове грэцкай устаўной К («ка́па»). У старабеларускім пісьме выкарыстоўваліся розныя выгляды (устаў, паўустаў, скорапіс) літары, якія дапамагаюць вызначыць час і месца напісаньня пэўнага помніка. Абазначала гукі «к», «к’» («камень», «кислый»). Мела лікавае значэньне «дваццаць». У XVI ст. літара, апроч рукапіснага выгляду, набыла друкаваны.

У сучаснай беларускай мове абазначае шумныя глухія выбухныя заднеязычныя зычныя гукі «к», «к’». Літара бывае вялікая й малая, мае рукапісны й друкаваны выгляд.

Лічбавае значэньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пры клясіфікацыйным падзеле мае значэньне «адзінаццаты» (група «к»), пры лічбавай нумарацыі — дадатковае значэньне для разьмежаваньня прадметаў пад адным нумарам (шрыфт № 8к).

У стараславянскай і царкоўнаславянскай мовах К мае значэньне лічбы — 20.