Каапэрацыя малых эўрапейскіх паштовых адміністрацыяў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Каапэра́цыя малы́х эўрапе́йскіх пашто́вых адміністра́цыяў (па-ангельску: Small European Postal Administration Cooperation, скарочана SEPAC) — асацыяцыя 14 эўрапейскіх паштовых адміністрацыяў: Аляндзкіх астравоў, Ватыкану, Гернсі, Гібральтару, Грэнляндыі, Джэрзі, Ісьляндыі, Ліхтэнштайну, Люксэмбургу, Мальты, Манака, Мэну, Сан-Марына і Фарэрскіх астравоў. SEPAC меншая, чым PostEurop.

Першае супольнае выданьне паштовых марак SEPAC адбылося 1 кастрычніка 2007 году, наступныя выходзілі праз два гады. З 2014 року супольныя выпускі выходзяць штогод.

Для сяброўства ў арганізацыі неабходна адпавядаць наступным умовам:

  • Паштовая адміністрацыя мусіць разьмяшчацца ў Эўропе
  • Паштовая адміністрацыя мусіць быць незалежнаю
  • Паштовая адміністрацыя мусіць мець маленькі рынак, болей за 50% спажыўцоў якога жывуць па-за межамі краіны.

Тэматыка выпускаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рок Краіны Тэматыка
2007 11 пэйзаж
2009 12 пэйзаж
2011 12 пэйзаж
2013 12 жывая прырода[1]
2014 12 кветкі
2015 12 культура
2016 12 поры году
2017 12 дэкаратыўна-прыкладное мастацтва

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Sepac 2013 «Wildlife» (анг.) europa stamps Праверана 21 студзеня 2013 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]