Каардынацыйны савет Беларускага саюзу грамадзкіх аб’яднаньняў расейскіх суайчыньнікаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Каардынацыйны савет Беларускага саюзу грамадзкіх аб’яднаньняў расейскіх суайчыньнікаў (па-расейску: Координационный совет Белорусского союза общественных объединений российских соотечественников) — рэспубліканская грамадзкая арганізацыя, якая аб’ядноўвае нацыянальная арганізацыя расейскіх суайчыньнікаў Беларусі. Створаная ў траўні 2003 году.

Мэты арганізацыі:

  • каардынацыя дзейнасьці арганізацыя расейскіх суайчіньнікаў;
  • правядзеньне сумесных мерапрыемстваў;
  • сувязь з прадстаўніцтвамі Расеі ў Беларусі, Міжнародным саюзам расейскіх суайчыньнікаў, органамі дзяржаўнай улады Расеі.

У савет уваходзяць наступныя арганізацыі:

  • Рэспубліканскае грамадзкае аб’яднаньне «Расейскае таварыства»;
  • Беларускае грамадзкае аб’яднаньне «Русь»;
  • Менскае таварыства расейскай культуры «Русь»;
  • Міжнародны фонд разьвіцьця татара-башкірскай спадчыны «Чышма»;
  • Суполка беларускіх чувашэй «Атал»;
  • Міжнароднае грамадзкае аб’яднаньне дагестанцаў «Ачаг»;
  • Віцебская гарадзкая грамадзкая арганізацыя «Расейскі культурны цэнтар «Русь»;
  • Віцебскае грамадзкае аб’яднаньне «Расейская суполка»;
  • Расейскае дваранскае сабраньне (беларускае аддзяленьне)