Кабыляцкая гара

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Урочышча
Кабыляцкая гара
Краіна Беларусь
Горад Ворша
Каардынаты 54°33′21″ пн. ш. 30°26′39″ у. д. / 54.55583° пн. ш. 30.44417° у. д. / 54.55583; 30.44417Каардынаты: 54°33′21″ пн. ш. 30°26′39″ у. д. / 54.55583° пн. ш. 30.44417° у. д. / 54.55583; 30.44417
Першае згадваньне 20 верасьня 1982 (41 год таму)
Статус мэмарыял
Кабыляцкая гара на мапе Беларусі
Кабыляцкая гара
Кабыляцкая гара
Кабыляцкая гара
Кабыляцкая гара на Вікісховішчы

Кабыля́цкая гара́ — урочышча каля вёскі Андрэеўшчына (на поўнач ад Воршы), дзе былі выяўленыя масавыя пахаваньні людзей, расстраляных НКУС у 1930—1950 гадох. Першае ў Беларусі афіцыйна прызнанае месца масавых расстрэлаў і пахаваньняў ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў[1][2]. Дакладная колькасьць загінулых невядомая, паводле розных ацэнак ад 300 да 5000 чалавек[3].

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У верасьні 1982 року пры пабудове чыгуначнага адгалінавальня Ворша-Паўночная ва ўрочышчы знайшлі яму з парэшткамі целаў 50 расстраляных. Створаная камісія з прадстаўнікоў савецкіх і адміністрацыйных ворганаў (пракурор, судовы экспэрт, прадстаўнік вайскамату, міліцыя) 20 верасьня правяла агляд месца і парэштак. Пасьля апытаньня мясцовых жыхароў і правядзеньня эксгумацыі камісія выключыла магчымасьць таго, што расстрэлы зьдзейсьненыя падчас нямецкай акупацыі. У афіцыйным заключэньні камісія адзначыла:


« Як правіла, немцы праводзілі расстрэлы адкрыта, а не ў глухіх месцах, з аўтаматаў без пашкоджаньня касьцей галавы <…> Агляд месца паказаў, што пахаваньне праведзенае ў 1937—1939 гг. у глухім лясным масіве <…> усе пяцьдзясят чарапоў маюць адтуліны ад кулі ў лобнай частцы. »

Кабыляцкая гара ў Воршы — месца масавых расстрэлаў Грамадзтва. Радыё «Рацыя»Праверана 21 жніўня 2018 г.

У 1990 року на распараджэньне аршанскіх уладаў на месцы расстрэлаў мірнага насельніцтва паўстаў першы помнік ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў[2]. У 1994 годзе аршанскія ўлады ўсталявалі валун з чырвонага дняпроўскага граніту і шыльду з цытатай зь вершу Ганны Ахматавай: «Хотелось бы всех поимённо назвать, да отняли список и негде узнать». Пазьней шыльда была скрадзеная[4]. Зь сярэдзіны 1990-х падтрымкай мэмарыялу займаюцца грамадзкія актывісты.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Кабыляцкая гара ў Воршы — месца масавых расстрэлаў Грамадзтва. Радыё «Рацыя»Праверана 21 жніўня 2018 г.
  2. ^ а б БС. (20 жніўня 2018) 95-гадовая дачка стваральніцы арнамэнту на дзяржаўным сьцягу наведала помнік рэпрэсаванаму бацьку Людзі. Радыё «Свабода»Праверана 21 жніўня 2018 г.
  3. ^ Дзяды на Кабыляцкай гары пад Воршай Людзі. Радыё «Свабода» (2 лістапада 2014). Праверана 21 жніўня 2018 г.
  4. ^ У Воршы на Дзяды згадалі ахвяраў сталінскіх рэпрэсій Людзі. Радыё «Свабода» (2 лістапада 2013). Праверана 21 жніўня 2018 г.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]