Кавалі (Пружанскі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кавалі
трансьліт. Kavali
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Пружанскі
Сельсавет: Ружанскі
Вышыня: 172 м н. у. м.
Насельніцтва: 126 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1632
Паштовы індэкс: 225151[1]
СААТА: 1256808033
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°52′45″ пн. ш. 25°1′30″ у. д. / 52.87917° пн. ш. 25.025° у. д. / 52.87917; 25.025Каардынаты: 52°52′45″ пн. ш. 25°1′30″ у. д. / 52.87917° пн. ш. 25.025° у. д. / 52.87917; 25.025
Кавалі на мапе Беларусі ±
Кавалі
Кавалі
Кавалі
Кавалі
Кавалі
Кавалі

Кавалі́[2] — вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Ружанскага сельсавету. Знаходзіцца за 50 км на паўночны ўсход ад Пружанаў, 40 км ад чыгуначнай станцыі Івацэвічы на лініі Баранавічы — Берасьце.

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

За расейскім часам — у Ружанскай воласьці Слонімскага павету Гарадзенскай губэрні, 625 дзесяцін[3]. На пачатку XX стагодзьдзя 622 жыхары.

За польскім часам — у гміне Ружана Косаўскага павету Палескага ваяводзтва[4].

Зь верасьня 1939 року ў складзе БССР, з 15 студзеня 1940 у Ружанскім, з 25 сьнежня 1962 у Пружанскім раёнах Берасьцейскай вобласьці (з 8 студзеня да 19 чэрвеня 1954 — Гарадзенскай вобласьці). 1 сьнежня 2009 году перададзеная зь ліквідаванага Ружанскага сельсавету ў склад Ружанскага пасялковага савету[5], які 29 траўня 2015 году быў ператвораны ў сельсавет[6].

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XX стагодзьдзе: 1959 год — 409 жыхароў (перапіс); 1999 год — 194 жыхары
  • XXI стагодзьдзе: 2003 год — 168 жыхароў, 96 гаспадарак; 2005 год — 164 жыхары, 81 двор[7]; 2010 год — 126 жыхароў

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюб, аддзяленьне сувязі, крама, базавая школа-сад.

Рамонтна-мэханічныя майстэрні, вэтпункт.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Братэрская магіла савецкіх воінаў (1944), абэліск (1967)

Асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Алфавитный список улиц по Ковали (рас.) Пружанский район. БелпоштаПраверана 25 жніўня 2012 г.
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 251
  3. ^ Kowale (8) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 2: Januszpol — Wola Justowska. — Warszawa, 1902. — S. 142
  4. ^ Kowale, вёска. Radzima.net. Праверана 25 жніўня 2012 г.
  5. ^ «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Пружанского района». Решение Брестского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 242(недаступная спасылка) (рас.)
  6. ^ «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Пружанского района Брестской области». Решение Брестского областного Совета депутатов от 29 мая 2015 г. № 94(недаступная спасылка) (рас.)
  7. ^ Кавалі // Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. — С. 508

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]