Кавун

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кавун
Клясыфікацыя
ЦарстваРасьліны
АддзелКветкавыя расьліны
АтрадГарбузакветныя
СямействаГарбузавыя
РодКавун
ВідКавун
Бінамінальная намэнклятура
Citrullus lanatus
ITIS 22356 ·

Каву́н звыча́йны (Citrúllus lanátus) — аднагадовая травяністая расьліна, від роду кавун (Citrullus) сямейства гарбузовыя (Cucurbitaceae).

Бахчавая культура. Плод — гарбуз, шарападобнай, авальнай, сплошчанай або цыліндрычнай формы; афарбоўка кары ад белай і жоўтай да цёмна-зялёнай з малюнкам у выглядзе сеткі, стужак, плям; мякаць ружовая, чырвоная, малінавая, радзей — белая ці жоўтая.

Беларусь[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Найбольш спрыяльныя ўмовы для вырошчваньня кавуноў у Беларусі даюць пясчаныя і лёгкія землі Берасьцейскай і Гомельская вобласьцяў. З 2000-х гадоў фэрмэры і гаспадары прысядзібных дзялянак пачалі іх вырошчваць у адкрытым грунце на паўднёвым захадзе Беларусі. У 2007 годзе Інстытут агародніцтва НАНБ (в. Самахвалавічы, Менскі раён) пачаў распрацоўку вырошчваньня 50 раньнясьпелых гатункаў кавуноў зь Нідэрляндаў, Украіны і ЗША. У 2011 годзе Інстытут агародніцтва выбраў для земляробаў Беларусі 4 гібрыдныя гатункі кавуноў, якія могуць захоўвацца да 30 дзён і важаць ад 7 да 15 кг. За 2009—2013 гады плошчы пад кавуны пашырыліся з 5 гектараў да больш як 100 га[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Пятро Раманчук. Сваё — значыць лепшае // Зьвязда : газэта. — 10 верасьня 2013. — № 169 (27534). — С. 1, 5. — ISSN 1990-763x.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кавунсховішча мультымэдыйных матэрыялаў