Кадзя Маладоўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кадзя Маладоўскі
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася 10 траўня 1894(1894-05-10)[1]
Бяроза, Гарадзенская губэрня, Расейская імпэрыя
Памерла 23 сакавіка 1975 (80 гадоў)
Філадэлфія, Пэнсыльванія, ЗША
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьніца, паэтка, драматург, літаратурны крытык
Гады творчасьці з 1920
Мова польская мова, ідыш[1], іўрыт[2] і ангельская мова[2]
Узнагароды

Ка́дзя Маладо́ўскі (Маладо́ўская) (на ідышы: קאַדיע מאָלאָדאָװסקי, па-ангельску: Kadya Molodovsky; 10 траўня 1894 — 23 сакавіка 1975) — жыдоўская пісьменьніца, паэтка, драматург, літаратурны крытык зь Беларусі, ураджэнка Бярозы-Картускай. Пісала на ідыш. Аўтарка перакладу на ідыш верша Самуіла Маршака «Багаж»[3]

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Змалку вывучыла ідыш, іўрыт і расейскую. Вучылася ў Варшаве, дзе ў 1921 годзе ўзяла шлюб з Ільвом Сімхам. У 1927 годзе выдыла першую кніжку паэзіі Kheshvendike Nekht. У 1935 годзе разам са сваім мужам эмігравала ў Нью-Ёрк, ЗША, дзе зарэгістраваліся пад прозьвішчам Маладоўскі. Ад 1948 да 1952 году сям’я жыве і працуе ў Тэль-Авіве. Памерла ў доме для састарэлых у Філадэлфіі.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
  2. ^ а б Molodowsky, Kadia // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  3. ^ У выданні 1945 года верш падпісаны «паводле С. Маршака» («на ідышы: מאָטיװ פון ס. מאַרשאַק»).

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]