Кадыскія картэсы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Манумэнт, прысьвечаны Кадыскім картэсам і канстытуцыі 1812 году

Кадыскія картэсы (па-гішпанску: Cortes de Cádiz) — устаноўчы сход у Гішпаніі падчас Гішпанскай рэвалюцыі 18081814 гадоў. Скліканыя 24 верасьня 1810 году на востраве Леон, 20 лютага 1811 году перамясьціліся ў Кадыс, функцыянавалі да 20 верасьня 1813 году. Кадыскія картэсы прынялі шэраг важных рашэньняў, накіраваных на паглыбленьне рэвалюцыі: у кастрычніку 1810 году быў уведзены закон аб роўнасьці паміж гішпанцамі й лацінаамэрыканцы, усталяваная свабода слова й друку, у жніўні 1811 году імі быў выдадзены закон пра зьнішчэньне сэньёрыяльных правоў і прывілеяў, у лютым 1813 году была скасаваная інквізыцыя й прыняты законы супраць рэлігійных ордэнаў. Картэсы прыступілі да канфіскацыі й продажу царкоўных зямель і скасавалі шэраг падаткаў, якія спаганяліся на карысьць царквы, а таксама ліквідавалі цэхі й гільдыі й усталявалі свабоду гандлю паміж мэтраполіяй і амэрыканскімі калёніямі. У цэлым заканадаўчая дзейнасьць Кадыскіх картэсаў выяўляла галоўнымі чынам патрабаваньні буржуазнай рэвалюцыі. Аднак картэсы ня здолелі ўзначаліць барацьбу народных мас супраць францускіх войскаў, якія ўварваліся ў Гішпанію ў 1808 годзе, і сілаў унутранай рэакцыі. Яны распаўсюджвалі сваю ўладу на невялікую неакупаваную частку тэрыторыі Гішпаніі. Картэсы ня вырашыліся канфіскаваць землі сьвецкіх фэадалаў і перадаць іх сялянам. Самым сур’ёзным гістарычным актам Кадыскіх картэсаў было прыняцьце Кадыскай канстытуцыі 1812 году.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Маркс К., Революционная Испания, Маркс К. и Энгельс Ф., Соч., 2 изд.. т. 10
  • Майский И. М., Испания. 1808—1917, М., 1957
  • Трачевский А. С.. Испания девятнадцатого века, ч. 1, М., 1872