Казімер Альхімовіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Казімер Альхімовіч
Казімер Альхімовіч. Т. Айдукевіч, 1875
Дата нараджэньня 20 сьнежня 1840(1840-12-20)[1][2][3][…]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 31 сьнежня 1916(1916-12-31)[1][3][4] (76 гадоў)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак маляр
Навуковая сфэра малярства[5]
Плынь рамантызм

Казі́мер Альхімо́віч (20 сьнежня 1840, мяст. Дэмбрава Лідзкага павету, цяпер Шчучынскі раён — 31 сьнежня 1916, Варшава) — мастак.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў шляхецкай сям’і, старэйшы брат Гіяцынта Альхімовіча. Скончыў Віленскую гімназію, дзе м. інш. атрымаў пачатковую мастацкую адукацыю. Разам з братам удзельнічаў у паўстаньні 1863—1864 гадоў, быў сасланы на Ўрал[6]. Вярнуўся ў 1869 г.[6], вучыўся ў мастацкай школе В. Герсана(pl) ў Варшаве, скончыў Акадэмію мастацтваў у Мюнхене (1875). ЖУ 18761877 гадах жыве ў Францыі, выстаўляе свае карціны ў парыскіх салёнах. З 1877 года жыве пераважна ў Варшаве. З 1890 году выкладаў у прыватнай школе малюнку і разьбы Б. Пасьвіковай.

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

К. Альхімовіч лічыцца адным з апошніх польскіх мастакоў рамантычнага напрамку. Ён маляваў карціны на гістарычную і міталягічную тэматыку, пэйзажы Літвы і Татраў, рэлігійныя палотны (сярод якіх «Найсьвяцейшая Марыя Панна» для царквы ў Закапаным, «Сьвятая Тройца» для катэдры Ў Любліне), жанравыя сцэнкі. На мастацкае станаўленьне Г. Аляхновіча аказала моцны ўплыў творчасьць вядомага віленскага мастака Канута Русецкага. Творчасьці Казімера Альхімовіча характэрная гістарычная і міталягічная тэматыка.

Выстаўляўся ў Варшаве (1874—1912), Мюнхэне, Адэсе, Кракаве (1873—1902), Вене. Ягонае палатно «Пахаваньне Гедыміна» (1888) двойчы атрымоўвала ўзнагароды. Паводле паэмы А. Міцкевіча «Пан Тадэвуш» створана карціна «Над магілай Робака» («Вяртаньне герояў»).

Акрамя жывапісу мастак захапляўся росьпісам парцаляну і фаянсу, а таксама разьбой па дрэве. Вялікая колькасьць працаў К. Альхімовіча захоўваецца ў варшаўскім Нацыянальным музэі.

Ствараў карціны на тэмы беларускае, польскае й літоўскае гісторыі: «Пахаваньне Гедыміна», «Пасьля бітвы», «Лізьдзейка з дачкой на руінах сьвятыні Пяруна», «Абарона Ольштына» (1883), «Сьмерць Глінскага ў турме» (каля 1884), «Багіня Мілда». Яго палатно «Пахаваньне Гедыміна» (1888) двойчы заваёўвала ўзнагароды. У творах, створаных пад уплывам сыбірскай высылкі, гучыць пратэст супраць самадзяржаўя: «Сьмерць у выгнаньні», «Пахаваньне на Ўрале» (Каля 1890), «На этапе» (1884) і іншыя. У карцінах на бытавыя тэмы паказаны праца парабкаў, іх цяжкая доля: «Жніва» (1869), «Найманьне працаўнікоў» (1893), «Хата парабка» і іншыя[6].

Казімер Альхімовіч вядомы як ілюстратар твораў Юльюша Славацкага й Адама Міцкевіча. Паводле паэмы Адама Міцкевіча «Пан Тадэвуш» стварыў карціну «Над магілай Робака» («Вяртаньне герояў»)

Творы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

нумар назва дата напісаньня памеры знаходзіцца ілюстрацыя
1. Лізьдзейка з дачкой на руінах сьвятыні Пяруна 1876 186 × 272 см
2. Абарона Ольштына 1881 186 × 272 см Нацыянальны музэй у Варшаве
3. Зінгара 1879 37, 5 × 29, 5 см
4. Краявід 1886 25, 5 × 37, 5 см Нацыянальны музэй у Кракаве
5. Пахаваньне Гедыміна 1888 220 × 350 см Нацыянальны музэй у Кракаве
6. Вандроўны разносьнік 1890 193 × 138 см
7. Найманьне працаўнікоў 1893 91 × 134, 5 см Нацыянальны музэй у Варшаве
8. Высланцы 1894 140 × 97 см Нацыянальны музэй у Варшаве
9. Сьвіцязянка 1898
1900
81 × 111 см
10. Каплічка на гары Біруты 1899 41 × 30, 5 см
11. Над магілай Робака або Вяртаньне герояў 1901
12. Жніва 1902 57 × 85, 5 см Музэй у Лешна
13. У крухце касьцёлу 1904 41, 8 × 37 см Нацыянальны музэй у Варшаве
14. Прыдарожны крыж 1905 68 × 52 см
15. Пэйзаж з бацянам 1905 62, 8 × 77 см
16. Войскі з рогам 1907 108 × 65,5 см
17. Шляхціч і селянін 1908 60 × 37 см
18. Багіня Мілда 1910 133 × 76 см Нацыянальны музэй у Варшаве

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Catalog of the German National Library (ням.)
  2. ^ Kazimierz Alchimowicz // Artists of the World Online, Allgemeines Künstlerlexikon Online, AKL Online (ням.) / Hrsg.: A. Beyer, B. SavoyB: K. G. Saur Verlag, Verlag Walter de Gruyter, 2009. — ISSN 2750-6088doi:10.1515/AKL
  3. ^ а б Kazimierz Alchimowicz // Польскі біяграфічны інтэрнэт-слоўнік (пол.)
  4. ^ https://www.limis.lt/personaliju-zodynas/-/personFastSearch/view/832710
  5. ^ Al‘chìmovìč, Kazìmìr Damìnìkavìč // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  6. ^ а б в Альхимович Казимир // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 19. — 737 с..

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]