Казімер Марач

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Казі́мер Пятро́віч Ма́рач (18 кастрычніка 1951, Ружаны — 24 лютага 1972, Атлянтычны акіян) — савецкі мараплавец, старшына на АПЛ «К-19», празванай за шматлікія аварыі «Хірасімай».

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў 1951 року ў Ружанах Ружанскага раёну Берасьцейскай вобласьці БССР. Скончыў Ружанскую сярэднюю школу (1958—1968). Чалец ВЛКСМ.

Адвучыўшыся паўтара рокі ў Ваўкавыскім вэтэрынарным тэхнікуме, 18 лістапада 1969 прызваны ў Савецкую армію (вэтэрынарная вучэльня не давалі права адтэрміноўкі). Служыў падводнікам на Паўночным флёце, турбіністам атамнае падводнае лодкі «К-19».

Старшына Казімер Марач загінуў разам зь іншымі 27 маракамі 24 лютага 1972 року падчас аварыі на падводнай лодцы, знаходзячыся на баявым посьце. Пахаваны 8 сакавіка паводле марское ўставы ў водах Атлянтычнага акіяну ў кропцы з каардынатамі 51°21′0″ пн. ш. 28°54′3″ з. д. / 51.35° пн. ш. 28.90083° з. д. / 51.35; -28.90083 16 ліпеня 1972 пасьмяротна ўзнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі.

Ушанаваньне памяці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Ружанскай школе Казімеру Марачу прысьвечаны стэнд.

Ягоным імем названыя вуліцы ў Пружанах і Ружанах.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Марач Казімір Пятровіч // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Пружанскага р-на / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.; Маст. А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1992. ISBN 5-85700-094-7. — С. 442.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]