Казімер (горад)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Герб Казімеру, 1643 г.
Жыгімонт Казімер Ваза

Казімер — колішняе места на тэрыторыі Беларусі, на правым беразе ракі Бярэзіны. Знаходзіўся каля вёскі Каралёвай Слабады 2, за 22 км ад Бабруйску. Існаваў у 1643—1655 гадох.

Казімер — магдэбурскае места гістарычнай Рэчыччыны (Панізоўя).

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Места назвалі Казімерам, відаць, у гонар сына караля і вялікага князя Ўладзіслава ВазыЖыгімонта Казімера Вазы (1640—1647)[1]. Ужываліся таксама назвы Казімераўская Слабада, Каралеўская Слабада.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Утварыўся ў Бабруйскім старостве Вялікага Княства Літоўскага на гасьцінцы з Бабруйску ў Горваль (вёска і замак пры вусьці Бярэзіны, у Рэчыцкім павеце) зь вёскі Слабада, якой ў 1643 годзе каралева і вялікая княгіня Цэцылія Рэната Габсбург надала Магдэбурскае права і герб.

У час вайны Маскоўскае дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) Казімер зруйнавалі казакі Івана Залатарэнкі. Па руйнаваньні места не аднавілася, на яго месцы ўтварылася вёска Каралеўская (часам Казімераўская) Слабада (Каралева Слабада), якая пазьней была ў валоданьні Прушаноўскіх.

У 2006—2012 гадох гісторык Сяргей Рассадзін (Менск), які выявіў і апублікаваў у 2001 годзе прывілей Казімеру на Магдэбурскае права, праводзіў тут археалягічныя раскопкі. 2 жніўня 2016 году тэрыторыі былога места надалі статус гістарычна-культурнай каштоўнасьці Беларусі рэгіянальнага значэньня[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Рассадин С. Е. Гербовый привилей 1643 г. на магдебургию г. Казимежу в старостве Бобруйском // Беларускі археаграфічны штогоднік. Вып. 2. — Менск, 2001. С. 215—223.
  2. ^ Дадатак 1 да пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь 02.08.2016 № 607. Пералік матэрыяльных аб'ектаў, якім надаюцца статус і катэгорыя гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Ермакоў, М. Былое існаванне горада Казіміра набывае рэальнасць // Белорусская нива. 2006. 5 октября.
  • Каваленка, А. Дзве экспедыцыі // Светлагорскія навіны. 2006. № 109. С. 3.
  • Міхаленка, І. Сумна тут не будзе! // Светлагорскія навіны. 2009, 20 жніўня. (Аб археалагічных раскопках у Каралевай Слабадзе-2.)
  • Раманцоў В. Януш Радзівіл быў у Казіміры // Ранак-плюс. 2008. № 26.
  • Рассадзін, С.; Міхальчанка, А. Гарадскі пасёлак Парычы Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці / С. Рассадзін, А. Міхальчанка // Гербы і сьцягі гарадоў і раёнаў Беларусі. Менск, 2005.
  • Усцінаў Р. Хто шукае – той заўжды знойдзе // Ранак-плюс: светлагорская газета. 2009. № 34. С. 5.
  • Романцов В. На Светлогорщине найден старинный город // Ранак-плюс. 2006. № 34. (23.08.2006.)  (рас.)
  • Романцов В. Казимир: возвращение затерянного города // Ранак-плюс. 2006. № 35. (31.08.2006.)  (рас.)
  • Романцов В. Город Казимир найден! // Ранак-плюс. 2006. № 36. (07.09.2006.)  (рас.)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

2006[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

2007[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

2008[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

2009[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]