Калейдаскоп

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Калейдаскоп (ад грэц. Καλός — прыгожы, εἶδος — від, σκοπέω — гляджу, назіраю) — аптычны прыбор-цацка, часьцей за ўсё ў выглядзе трубкі, якая зьмяшчае ўнутры тры (часам два ці больш трох) падоўжных, складзеных пад кутом кавалкі люстранога шкла; пры паварочваньні трубкі вакол падоўжнай восі каляровыя элемэнты, якія знаходзяцца паміж люстэркамі, адлюстроўваюцца і ствараюць зьменлівыя сымэтрычныя ўзоры. Рознае ўзаемнае разьмяшчэньне люстэркаў дазваляе атрымаць розную колькасьць дубляваных малюнкаў: 45 ° — 8, 60 ° — 6, 90 ° — 4. У пераносным сэнсе — хуткая зьмена зьяваў, асоб, падзеяў.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Калейдаскопсховішча мультымэдыйных матэрыялаў