Калышкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Калышкі
лац. Kałyški
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Віцебская
Раён: Лёзьненскі
Сельсавет: Яськаўшчынскі
Насельніцтва: 73 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2138
Нумарны знак: 2
Геаграфічныя каардынаты: 55°10′3″ пн. ш. 30°57′30″ у. д. / 55.1675° пн. ш. 30.95833° у. д. / 55.1675; 30.95833Каардынаты: 55°10′3″ пн. ш. 30°57′30″ у. д. / 55.1675° пн. ш. 30.95833° у. д. / 55.1675; 30.95833
Калышкі на мапе Беларусі ±
Калышкі
Калышкі
Калышкі
Калышкі
Калышкі
Калышкі
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Калы́шкі[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Калышанцы. Уваходзяць у склад Яськаўшчынскага сельсавету Лёзьненскага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 73 чалавекі. Знаходзяцца за 20 км ад Лёзна, каля граніцы з Расеяй.

Калышкі — даўняе мястэчка гістарычнай Віцебшчыны. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучалася драўляная царква Сьвятога Міхала Арханёла.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Упершыню Калышкі ўпамінаюцца ў XVI ст. як мястэчка Віцебскага павету Віцебскага ваяводзтва.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Калышкі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Сураскім павеце Віцебскай губэрні. Пад 1827 годам датуецца найстарэйшы запіс тутэйшай царквы[2].

У 1840 годзе ў Калышках збудавалі сынагогу. На 1864 год у мястэчку працавала школа, таксама існавалі царкоўна-прыходзкая і юдэйскія школы. У 1883 годзе Калышкі знаходзіліся ў валоданьні Лісоўскіх, тут было 125 будынкаў, штогод праводзіліся 2 кірмашы. На 1906 год у мястэчку было 853 драўляныя пабудовы (зь іх 252 — жылыя), вуліцы не былі брукаванымі.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Калышкі абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У гэты час у Калышках выпускаліся ўласныя грошы — «калышанскія боны», першыя грошы з надпісамі на беларускай мове[3]. У 1922 годзе тут працавалі 2 школы: 7-гадовая (296 вучняў, 7 настаўнікаў) і 1-й ступені (119 вучняў, 3 настаўнікі). У 1924 годзе мястэчка вярнулі БССР.

У Другую сусьветную вайну з 10 ліпеня 1941 да 1944 году Калышкі знаходзіліся пад акупацыяй Трэцяга Райху. 17 сакавіка 1942 году нацысты ўчынілі масавае забойства мясцовых жыдоў. У 2003 годзе на гістарычным Рынку паставілі помнік у памяць забітых местачкоўцаў.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XIX стагодзьдзе: 1801 год — 566 чал., у тым ліку 4 купцы-хрысьціяніны і 4 купцы-юдэі, 421 мяшчанаў-хрысьціянаў і 408 мяшчанаў-юдэяў; 1839 год — 566 чал. (297 муж. і 269 жан.), у тым ліку духоўнага стану праваслаўнага 7 муж. і 5 жан., мяшчанаў-хрысьціянаў 64 муж. і 67 жан., мяшчанаў-юдэяў 148 муж. і 115 жан., сялянаў зямянскіх 73 муж. і 79 жан., адстаўных салдатаў 5 муж. і 3 жан.[4]; 1883 год — 677 чал.[5]; 1897 год — 1568 чал., зь іх 1127 юдэяў[6]
  • XX стагодзьдзе: 20 жніўня 1919 году — 1433 чал.; 1921 год — 1594 чал. (715 муж. і 879 жан.); 1999 год — 111 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 73 чал.

Забудова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вуліцы і пляцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Калышках існавалі Янавіцкая вуліца (ішла ў бок Янавічаў) якая пераходзіла ў Мікулінскую вуліцу ад скрыжаваньня з Парэцкай і Лёзьненскай вуліцамі. Далей Мікулінская скрыжоўвалася з Набярэжнай вуліцай, якая ішла ўздоўж ракі Калышанкі. На рагу Янавіцкай і Парэцкай вуліцаў стаяла царква, на Парэцкай вуліцы — ветраны млын, на Мікулінскай вуліцы — клюб, сынагога, аптэка і школа, яшчэ адна школа знаходзілася ў канцы Лёзьненскай вуліцы. На Набярэжная вуліцы каля моста цераз Калышанку месьцілася лазьня. Паміж Янавіцкай і Лёзьненскай вуліцамі знаходзіўся сырны завод.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Могілкі юдэйскія

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дадатковыя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • У Калышках у 1919 годзе выпускаліся ўласныя грошы — «калышанскія боны», першыя грошы з надпісамі на беларускай мове[3].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf) С. 301
  2. ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лёзненскага р-на. — Мн.: БелЭн, 1992.
  3. ^ а б Шульман А. Откуда есть пошли Колышки: очерк. — Минск: Медисонт, 2009.
  4. ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 416.
  5. ^ Kuściński M. Kołyszki // Słownik geograficzny... T. IV. — Warszawa, 1893. S. 296.
  6. ^ Еврейская энциклопедия Брокгауза и Ефрона. 16 т. 1906—1913.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Грачышнікава А. Мая Лёзненшчына: нарысы па гісторыі і культуры краю. — Лёзна, 2018. — 342 с. — (Лёзназнаўства).
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лёзненскага р-на. — Мн.: БелЭн, 1992. — 591, [1] c.: іл. ISBN 5-85700-063-7.
  • Соркіна І. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. — 488 с. ISBN 978-9955-773-33-7.
  • Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IV: Kęs — Kutno. — Warszawa, 1883.
  • Шульман А. Откуда есть пошли Колышки: очерк. — Минск: Медисонт, 2009. — 119 с. ISBN 978-985-6887-33-1.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]