Кальварыйскі сквэр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сквэр
Кальварыйскі сквэр
Сквэр каля ўваходу на Кальварыйскія могілкі
Сквэр каля ўваходу на Кальварыйскія могілкі
Краіна Беларусь
Горад Менск
Каардынаты 53°54′32.45″ пн. ш. 27°30′28.77″ у. д. / 53.9090139° пн. ш. 27.5079917° у. д. / 53.9090139; 27.5079917Каардынаты: 53°54′32.45″ пн. ш. 27°30′28.77″ у. д. / 53.9090139° пн. ш. 27.5079917° у. д. / 53.9090139; 27.5079917
Дата заснаваньня 17 ліпеня 2009
Кальварыйскі сквэр на мапе Беларусі
Кальварыйскі сквэр
Кальварыйскі сквэр
Кальварыйскі сквэр
Кальварыйскі сквэр на Вікісховішчы

Кальварыйскі сквэр — сквэр у Фрунзэнскім раёне Менску. Тэрыторыя сквэру абмежаваная вул. Кальварыйскай, праездам Кальварыйскім і Кальварыйскімі могілкамі[1].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У XVIII ст. на ўзгорку, што разьмяшчаўся на Ракаўскім гасьцінцы (раён цяперашняй вуліцы Кальварыйскай), адкрыліся каталіцкія могілкі. Назва могілак паходзіць з лацінскай мовы й перакладаецца, як чэрап, лысая гара, што для хрысьціян разумеецца як Галгофа.[2].

Паводле сьведчаньняў беларускага падарожніка Паўла Шпілеўскага яшчэ ў сярэдзіне XIX ст. могілкі атачаў «арэхавы лес, багаты на грыбы і ягады».[3] У «Сьпісе домаўладальнікаў… г. Менску», які датычыцца 1866—1867 рокаў, згадваецца «Кальварыя (урочышча) — 6 дамоў»[4].

У сувязі з ростам места ў пачатку XX ст. Кальварыя ўвайшла ў склад Менску, у пятую паліцэйскую частку. Гэтую ж назву атрымала навакольнае прадмесьце, праз якое праходзіла Кальварыйская вуліца.[5]

17 ліпеня 2009 року Менскім гарадзкім Саветам дэпутатаў сквэру была афіцыйна нададзена назва «сквэр Кальварыйскі»[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Аб прысваеньні найменаваньняў безназоўным сквэрам і запраектаванаму парку г. Менска Памылка цытаваньня: Няслушны тэг <ref>; назва «:0» вызначаная некалькі разоў з розным зьместам
  2. ^ Гісторыя Мінска. 1-е выданне. Мінск. БелЭн. 2006. C. 231
  3. ^ Шпилевский П. М. Путешествие по Полесью и белорусскому краю. Мн., 1992. // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. С. 468
  4. ^ Ростислав Боровой. Минские пригороды XVI — начала XX века // Архитектура и строительство. — 2008. — № 11. — С. 46—50.
  5. ^ Іван Сацукевіч. Тапанімія вуліцы і плошчаў Менска ў ХІХ — пачатку ХХ стст. // «Беларускі калегіюм», 4 чэрвеня 2008