Кальварышкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кальварышкі. Ч. Манюшка, 1846 р.

Кальварышкі — гістарычная мясцовасьць Менску, разьмешчаная ў паўночна-заходняй частцы места, на правым беразе ракі Сьвіслачы.

Фальварак Кальварышкі ўзьнік побач зь Весялоўкай, ягоная назва тлумачыцца як «маленькая кальварыя»[1].

У 1700 року стольнік і падстароста менскі Антоні Тэадор Ваньковіч ахвяраваў Кальварышкі Менскаму кляштару баніфратаў. У той час фальварак налічваў 1 валоку і 15 моргаў ворнай зямлі, а таксама зьмяшчаў комплекс жылых і гаспадарчых пабудоваў[2].

У 1846 року Часлаў, бацька Станіслава Манюшкі, адлюстраваў на сваім малюнку выбіраньне бульбы ў Кальварышках.

У пачатку XX ст. Кальварышкі далучылі да Весялоўкі[3].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Гісторыя Мінска. — Менск, 2006. С. 230.
  2. ^ Дзянісаў У. Менскі кляштар баніфратаў // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 291.
  3. ^ Сацукевіч І. Вёскі і пасёлкі, што ўвайшлі ў склад Мінска //

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Гісторыя Мінска. 1-е выданне. — Менск: БелЭн, 2006. — 696 с. ISBN 985-11-0344-6.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]