Камень (Валожынскі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Камень
лац. Kamień
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Валожынскі
Сельсавет: Івянецкі
Насельніцтва: 518 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1772
Паштовы індэкс: 222371
СААТА: 6220843086
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 53°51′46″ пн. ш. 26°39′18″ у. д. / 53.86278° пн. ш. 26.655° у. д. / 53.86278; 26.655Каардынаты: 53°51′46″ пн. ш. 26°39′18″ у. д. / 53.86278° пн. ш. 26.655° у. д. / 53.86278; 26.655
Камень на мапе Беларусі ±
Камень
Камень
Камень
Камень
Камень
Камень
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Ка́мень[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Каменцы. Уваходзіць у склад Івянецкага сельсавету Валожынскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 518 чалавек. Знаходзіцца за 37 км на паўднёвы ўсход ад Валожына, за 46 км ад чыгуначнай станцыі Койданава.

Камень — даўняе мястэчка гістарычнай Меншчыны. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся замак[2] і касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла, помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры архітэктуры XVII ст.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Упершыню Камень упамінаецца ў першай палове XV стагодзьдзя як уладаньне Гедыголдавічаў. Каля 1451 году кашталян віленскі С. Гедыголдавіч заснаваў у мястэчку касьцёл. У канцы XV — першай палове XVI стагодзьдзях Камень знаходзіўся ў валоданьні Забярэскіх, якія ў 1522 годзе збудавалі тут Фарны касьцёл. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў паселішча ўвайшло ў склад Менскага павету Менскага ваяводзтва.

Касьцёл, каля 1900 г.

У другой палове XVI ст. Камень перайшоў да Кішкаў, у XVII ст. — Далмат-Ісакоўскіх, пазьней Юдзіцкіх. У 1679 годзе ў мястэчку збудавалі новы касьцёл. У 1743 годзе сярод вернікаў Каменскай парафіі ўпаміналася старалітва.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Камень апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Менскім павеце Менскай губэрні[3]. На 1795 год у мястэчку было 49 двароў. У XVIII—XIX стагодзьдзях тут праводзіліся вялікія кірмашы. У 1-й палове XIX ст. Камень знаходзіўся ў валоданьні Салагубаў і Плявакаў, у другой палове XIX — пачатку XX ст. — Арнольдзі і Яштальд-Гаворкі. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у мястэчку было 116 двароў, касьцёл, малітоўны дом, багадзельня, магазын, карчма, 3 кузьні, крама і лазьня.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Камень занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Камень абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Камень апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Івянецкай гміне Стаўпецкага павету Наваградзкага ваяводзтва. За польскім часам існавалі аднайменныя мястэчка (151 двор) і 2 фальваркі (7 двароў).

У 1939 годзе Камень увайшоў у БССР. Статус паселішча панізілі да вёскі. На 1971 год тут было 234 двары, на 1997 год — 220. У 2000-я гады Камень атрымаў афіцыйны статус «аграгарадку».

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XVIII стагодзьдзе: 1795 год — 268 чал.
  • XIX стагодзьдзе: 1897 год — 713 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1921 год — 844 чал.[4]; 1971 год — 879 чал.[5]; 1997 год — 690 чал.[6][7]; 1999 год — 627 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 518 чал.

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Камені працуюць сярэдняя школа, фэльчарска-акушэрскі пункт, бібліятэка, клюб.

Забудова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вуліцы і пляцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Афіцыйная назва Гістарычная назва
1 мая вуліца Койданаўская вуліца

З урбананімічнай спадчыны Каменю да нашага часу гістарычную назву захавала Івянецкая вуліца. Існавала таксама Налібацкая вуліца[8].

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

За 0,4 км на паўднёвы захад ад Каменю знаходзіцца археалягічны помнік (гарадзішча і селішча часоў сярэднявечча).

  • Валун Чортаў Камень
  • Могілкі юдэйскія

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Касьцёл Сьвятых апосталаў Пятра і Паўла (1679)
  • Замак (захаваліся рэшткі ўмацаваньняў)

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 124.
  2. ^ https://globustut.by/kamen_volo/
  3. ^ Jelski A. Kamień (2) // Słownik geograficzny... T. III. — Warszawa, 1882. S. 734.
  4. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. Tom VII. Część I: Województwo Nowogródzkie. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1923.
  5. ^ Шаблюк В. Камень // ЭГБ. — Мн.: 1997 Т. 4. С. 45.
  6. ^ Шаблюк В. Камень // ЭГБ. — Мн.: 1997 Т. 4. С. 44.
  7. ^ БЭ. — Мн.: 1998 Т. 7. С. 519.
  8. ^ Wspomnienia mojego Ojca Józefa Pietraszkiewicza, Iwieniec.eu

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]