Кампілятар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Кампілятар - кампутарная праграма (ці збор праграмаў), якая пераўтварае крынічны код, напісаны на мове праграмаваньня, у іншую кампутарную мову (мэтавую, звычайна машынную). Звычайна вынікам кампіляцыі зьяўляецца аб'ектны машынны код, які загружаецца апэрацыйнай сыстэмаю, але таксама можна атрымаць пасля кампіляцыі і чытэльны код.

Першаснай функцыяй кампіляцыі ёсьць атрыманьне выканальнага файла праграмы. Кампілятарамі называюць праграмы, якія пераўтвараюць код вышэйшага ўзроўню ў код ніжэйшага ўзроўню. Праграмы, якія, наадварот, пераўтвараюць код ніжэйшага ўзроўню ў вышэйшы, называюць дэкампілятарамі.

Кампілятар звычайна выконвае наступныя апэрацыі: падзяляе код на лексемы, апрацоўвае тэкст, разьбірае яго, аналізуе сынтаксіс і правільнасьць, аптымізуе код, і, нарэшце, стварае выканальны код.