Камэта Чурумава — Герасіменкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Камэта Чурумава — Герасіменка»)
67P/Чурумава — Герасіменка

Здымак камэты 67P/Чурумава — Герасіменка, зроблены 19 верасня 2014 року камэрай КА «Разэта»
Адкрыцьцё
Першаадкрывальнік Клім Чурумаў, Сьвятлана Герасіменка
Дата адкрыцьця 20 верасьня 1969
Альтэрнатыўныя абазначэньні

1982 VIII; 1982f; 1989 VI; 1988i; 1969 R1; 1969 IV; 1969h; 1975 P1;

1976 VII; 1975i
Арбітальныя характарыстыкі
Эпоха 3 верасьня 2002
(JD 2452520,5)
Афэлій 5,722 а. а.
Пэрыгелій 1,2923 а. а.
Вялікая паўвось 3,5072973258 а. а.
Эксцэнтрысытэт арбіты 0,6315
Арбітальны пэрыяд 6,568 a
Нахіл арбіты да плоскасьці экліптыкі 7,1205°
Апошні пэрыгелій 28 лютага 2009
Наступны пэрыгелій 13 жніўня 2015

Камэ́та Чуру́мава — Герасіме́нка, ці афіцыйна 67P/Чурумава — Герасіменка (па-ангельску: 67P/Churyumov–Gerasimenko) — кароткапэрыядычная камэта з пэрыядам звароту 6,6 гадоў.

Адкрыцьцё[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Камэта Чурумава — Герасіменка была адкрытая 23 кастрычніка 1969 року Клімам Чурумавым у Кіеве на фотапласьцінках іншай камэты — 32P/Комас Сола, зьнятых Сьвятланай Герасіменка у верасьні ў Алма-Ацінскай абсэрваторыі (першы здымак, на якім бачная камэта, быў зьняты 20 верасьня 1969)[1]. Ён выявіў яшчэ адну камэту бліжэй да краю фатаздымку, аднак спачатку палічыў яе фрагмэнтам камэты Комас Сола. Пры вывучэньні наступных фатаздымкаў было высьветлена, што гэты аб’ект рухаўся па іншай траекторыі і такім чынам зьяўляецца самастойнай камэтай.

Гісторыя вывучэньня[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пры разьліках траекторыі камэты Чурумава — Герасіменка было выяўлена, што яе арбіта неаднаразова зьмянялася. Да 1959 року пэрыгелі камэты знаходзіўся на адлегласьці каля 2,7 а. а. ад Сонца. Затым у выніку гравітацыйнага ўзьдзеяньня Юпітэру гэтая адлегласьць скарацілася да 1,29 а. а., якой і застаецца па гэты дзень[2].

12 сакавіка 2003 у рамках падрыхтоўкі місіі ЭКА «Разэта» з дапамогай касьмічнага тэлескопу «Габл» былі зробленыя фатаздымкі камэты, паводле якіх быў пабудаваны ейны трохмерны малюнак. Былі вызначаны памеры ядра камэты — 3×5 км.

2 сакавіка 2004 року стартаваў касьмічны апарат «Разэта», галоўнай мэтай якога зьяўляецца вывучэньне камэты Чурумава — Герасіменка. Апарат дасягнуў камэты ўлетку 2014 року. Ад яго аддзяліўся спускальны апарат «Філы», які зьдзейсьніў пасадку 12 лістапада 2014 а 19:05 паводле беларускага часу[3].

Месца пасадкі зонду на «галаве» каметы, зацьверджанае 14 кастрычніка 2014, атрымала назву «Агількія» (па-лацінску: Agilkia) — па назове востраву на Ніле, на які былі перанесены культавыя старажытнаэгіпецкія збудаваньні з востраву Філы перад затапленьнем апошняй пры будаўніцтве Асуанскай плаціны[4].

«Разэта» запісала незвычайныя ваганьні магнітнага поля камэты, якія пасьля паскарэньня ў 10 тысяч разоў былі ператвораныя ў гук, даступны чалавечаму вуху[5][6].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Камэта Чурумава — Герасіменкісховішча мультымэдыйных матэрыялаў