Каміла Крушэльніцкая

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Каміла Мікалаеўна Крушэльніцкая (1892, Баранавічы — 27 кастрычніка 1937, урочышча Сандармох каля Мядзвежжагорска, Карэлія, РСФСР) — кіраўніца нелегальнага каталіцкага гуртка ў Маскве ў першай палове 1930-х. Дзяячка каталіцкага касьцёла.

Скончыла гімназію[1]. Жыла і працавала ў Маскве. Была парафіянкай каталіцкага храма Сьвятога Людвіка. Яе духоўнікам быў біскуп Пій Эжэн Нэвё.

У ночы з 28 на 29 чэрвеня 1933 году арыштаваная па групавой справе расейскіх каталікоў. 30 чэрвеня 1933 — зрабіла заяву на допыце:

« Считаю себя противницей советской системы. Основной решающий момент — это отсутствие в Советской России гражданских свобод <...> Я как верующая считаю, что в Советской России открыто нельзя исповедовать свою веру. Церковь различных направлений преследуется, лучшие дети Церкви репрессируются»[2]. »

19 лютага 1934 году асуджана па арт. 58—8, 58-10 і 58-11 УК РСФСР да 10 гадоў выпраўленча-працоўных лягераў. Сасланая ў Салавецкі лягер асаблівага прызначэньня. Тамака як толькі было можна захоўвала сувязь з каталіцкімі сьвятарамі. У лягеры закахалася ў мужчыну, які быў асьведамляльнікам — хацела выратаваць яго душу. У 1937 годзе вераведзена ў вязьніцу. 9 кастрычніка 1937 году асуджаная да вышэйшае меры пакараньня. 27 кастрычніка 1937 году растраляна ва ўрошчышчы Сандармох каля Мядзьвежагорска.

У 2003 годзе расейскі касьцёл прапанаваў залічыць 16 кандатаў да вялікамучынікаў, сярод якіх была і Крушэльніцкая[3].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]