Каналета

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Каналета
Імя пры нараджэньні Giovanni Antonio Canal
Дата нараджэньня 18 кастрычніка 1697
Месца нараджэньня Вэнэцыя
Дата сьмерці 20 красавіка 1768 (70 гадоў)
Месца сьмерці Вэнэцыя
Занятак маляр, майстар афорту, графік, архітэктурны чарцёжнік
Навуковая сфэра малярства
Жанры вэдута[d][1] і пэйзаж[1]
Плынь барока, вэдута
Пад уплывам Giovanni Paolo Panini[d]
Каналета. Сьвята заручынаў вэнэцыянскага дожа з Адрыятычным морам

Джава́ньні Анто́ніё Кана́ль (па-італьянску: Giovanni Antonio Canal), вядомы таксама пад імем Каналета (па-італьянску: Canaletto; 7 кастрычніка 1697, Вэнэцыя — 20 красавіка 1768, Вэнэцыя) — італьянскі мастак, галава вэнэцыянскай школы вэдутыстаў, майстар гарадзкіх пэйзажаў у стылі барока. Мянушку Каналета акрамя Антоніё Каналя насіў і ягоны пляменьнік, Бэрнарда Бэлёта, таксама знакаміты пэйзажыст.

Біяграфія й творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Антоніё Каналь нарадзіўся 7 кастрычніка 1697 году ў Вэнэцыі. Навучаўся жывапісу ў свайго бацькі Бэрнарда Каналя, тэатральнага мастака, дапамагаў яму афармляць спэктаклі ў тэатрах Вэнэцыі.

У 1719 годзе наведаў Рым, дзе пазнаёміўся з творчасьцю вэдутыста Джаваньні Паолё Паніні. Пасьля гэтага пачаў пісаць свае краявіды Вэнэцыі. Першым вядомым дасьледчыкам працаў Каналя з аўтарскім подпісам зьяўляецца «Архітэктурнае капрыча» (1723). У адрозьненьне ад большасьці мастакоў таго часу Каналета на раньнім этапе сваёй творчасьці пісаў свае краявіды (вэдуты) адразу з натуры, ня робячы папярэдніх накідаў і эскізаў. Пасьля стаў пісаць у студыі, карыстаючыся камэрай-абскурай. Пэйзажы таго пэрыяду адрозьніваюцца дэталёва дакладным адлюстраваньнем гарадзкога краявіду[2]

Вялікая колькасьць працаў Каналета былі з посьпехам прададзены ангельскім аматарам мастацтва, якія прыязджалі ў Вэнэцыю для навучаньня. Шматлікія існыя й уяўныя вэдуты Каналета стварыў паводле заказу ангельскіх калекцыянэраў, напрыклад сэрыю гарадзкіх краявідаў для лорда Бэдфарда ў 1730—1731 гадох. У 1740 годзе гэтая крыніца прыбытку зьнікла: пачалася вайна за аўстрыйскую спадчыну, і брытанцы сталі радзей прыязджаць на кантынэнт.

У 1746 годзе Каналета быў у Лёндане, каб быць бліжэй да каналаў збыту сваіх карцін. На працягу дзевяці гадоў ён жыў ўва Ангельшчыне, пісаў віды мясцовых палацаў і дамоў. У гэты пэрыяд у ягонай творчасьці зьяўляецца другаснасьць, тэхніка перастае падабацца заказчыкам. У 1755 годзе мастак вяртаецца ў Вэнэцыю. У 1763 годзе яго абіраюць у Вэнэцыянскую акадэмію мастацтваў.

Каналета памёр 19 красавіка 1768 году ў роднай Вэнэцыі.

Палотны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • «Капрыча з руінамі», 1720—1721, Фонд Дж. Чыні, Вэнэцыя;
  • «Прыём францускага амбасадара ў Вэнэцыі», 1724 год, Эрмітаж, Санкт-Пецярбург;
  • «Від Лёндана», 1746 год, прыватны збор, Лёндан;
  • «Аўтапартрэт», 1746 год, прыватны збор, Ангельшчына;
  • «Паляцца Грымані», 1756 год, Лёнданская Нацыянальная галерэя;
  • «Сьвята заручынаў вэнэцыянскага дожа з Адрыятычным морам», каля 1763—1764, ДММІ, Масква.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б http://www.getty.edu/vow/ULANFullDisplay?find=Giovanni+Antonio+Canaletto&role=&nation=&prev_page=1&subjectid=500115269
  2. ^ Энциклопедия Мировое Искусство. М., «ОЛМА-ПРЕСС», 2002.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Каналетасховішча мультымэдыйных матэрыялаў