Канатоп (Гомельская вобласьць)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Канатоп
трансьліт. Kanatop
Дата заснаваньня: перад 1613 годам
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гомельская
Раён: Нараўлянскі
Сельсавет: Нараўлянскі
Насельніцтва: 95 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2355
СААТА: 3238830053
Нумарны знак: 3
Геаграфічныя каардынаты: 51°45′45″ пн. ш. 29°34′21″ у. д. / 51.7625° пн. ш. 29.5725° у. д. / 51.7625; 29.5725Каардынаты: 51°45′45″ пн. ш. 29°34′21″ у. д. / 51.7625° пн. ш. 29.5725° у. д. / 51.7625; 29.5725
Канатоп на мапе Беларусі ±
Канатоп
Канатоп
Канатоп
Канатоп
Канатоп
Канатоп

Канато́п[1]вёска ў Нараўлянскім раёне Гомельскай вобласьці. Канатоп уваходзіць у склад Нараўлянскага сельсавету.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Судовыя справы А. Сурына і згадка пра слабаду Канатоп.

10 жніўня 1613 году пан Андрэй Сурын заявіў пра падданых зь ягонай вёскі Кузьмічы, зьбеглых да Вербкавіцкіх добраў слабады Канатопу панства Мікалая і Гальшкі Адраважаўны Харлінскіх, паводле чаго быў складзены і запісаны ў кнігі Кіеўскага ваяводзтва судовы дэкрэт[2].

Паводле ксяндза Ст. Залэнскага, кіеўскі біскуп Багуслаў Радашэўскі[a] запісаў Ксавэраўскаму езуіцкаму калегіюму, закліканаму зябясьпечыць адукацыю дзяцей шляхты Оўруцкага павету, добры Канатоп, Вербавічы і Белы Бераг[3].

Паводле нараўлянскага краязнаўца Васіля Чайкі, у фондах НГАБ у Менску захоўваецца дакумэнт, пазначаны 10-м лістапада 1682 году. У тэксьце яго вядзецца пра разьмежаваньне ўгодзьдзяў Антонава, Смалегавічаў (Смольговичей), Нароўлі, якія трымаў пан Дамінік Міхал Служка, староста рэчыцкі, з добрамі манахаў-езуітаў Вербкавічы і Канатоп[4].

Згодна зь люстрацыяй падымнага падатку Оўруцкага павету Кіеўскага ваяводзтва 1683 году, з 12 дымоў (×6 — прыкладна 72 жыхары) вёскі Вербавічы оўруцкіх[b] айцоў-езуітаў выплачвалися 2 злотыя[5].

У тарыфах падымнага падатку Оўруцкага павету Кіеўскага ваяводзтва 1734 і 1754 гадоў сказана, што Канатоп заставаўся фартунай айцоў-езуітаў оўруцкіх. У другім выпадку паведамляецца, што ў вёсцы налічвалася 30 двароў[[заўвага|Усяго налічвалася «szesnastka i pul szesnastki, дыму, а 1 дым у той час — 320 двароў.}} (каля 180 жыхароў), зь якіх «do grodu» (Оўруцкага замку) выплачваліся 4 злотыя і 21 грош, «na milicję» (на вайсковыя патрэбы павету і ваяводзтва) 18 злотых і 24 грошы[6].

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Канатоп, Вербкавічы, Грыдні, Белы Бераг і Рудня на схематычнам пляне Рэчыцкага павету 1800 г.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Канатоп апынуўся ў межах Расейскай імпэрыі, ад 3 траўня 1795 году ў адноўленым Мазырскім павеце Менскага намесьніцтва, з 12 сьнежня 1796 губэрні, з 29 жніўня 1797 году далучаны да Рэчыцкага павету той самай Менскай губэрні. За ўдзел у вызвольным паўстаньні 1794 году сярод маёнткаў, сканфіскаваных у Яна Мікалая Аскеркі, названы і Канатоп[7]. Гэта адбылося, нягледзячы на тое, што ў рэвізіі 1795 году дзедзічам маёнтку названы сын Яна Мікалая Дамінік, ротмістар кавалерыі літоўскай[8]. Напэўна, вайсковец не застаўся ў баку ад паўстаньня, але, у адрозьненьне ад бацькі і брата Рафала Міхала, ня трапіў пад арышт.

У «Списках населённых мест Минской губернии по уездам, приходам, еврейским обществам со сведениями об их расположении, народонаселении [Дело]: 1857 г.» засьведчана, што 323 абодвух полаў жыхары вёскі Канатоп былі прыхаджанамі Сьвята-Параскевіцкай царквы ў Вербавічах[9].

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

9 лютага 1918 году, яшчэ да падпісаньня Берасьцейскага міру з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Нямеччына перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Канатоп у складзе Нараўлянскай воласьці Рэчыцкага павету, аднак, апынуліся ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 траўня тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гетмана Паўла Скарападзкага[10].

1 сьнежня 2009 году перададзеная зь Вербавіцкага да Нараўлянскага сельсавету[11].

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 2010 год — 95 чалавек
  • 1999 год — 172 чалавекі

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Заставаўся на пасадзе да 1633 г., пасьля чаго стаў біскупам луцкім.
  2. ^ У 1678 г. калегіюм пераведзены да Оўруча[3].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 242
  2. ^ Źródła dziejowe. T. XXI. Polska XVI wieku pod względem geograficzno-statystycznym. T. X. Ziemie ruskie. Ukraina (Kijów–Bracław) / A. Jabłonowski. — Warszawa, 1894. S. 176
  3. ^ а б Załęski S. Jezuici w Polsce. – Kraków, 1905. T. 4. Cz. 3: Kolegia i domy założone w drugiej dobie rządów Zygmunta III i za rządów Władysława IV 1608 – 1648. S. 1389, 1391 – 1392
  4. ^ Василий Чайка. 338 лет со дня первого упоминания о Наровле. // Прыпяцкая праўда. 10.11.2020
  5. ^ Архив Юго-Западной России. Ч. 7. Т. 1. Акты о заселении Юго-Западной России. — Киев, 1886. С. 497
  6. ^ Тарифи подимного податку, сеймикові лауди і люстрації Київського воєводства першої половини XVIII століття. /Вид. друге, доп . Укл. Конрад Жеменецький. — Біла Церква, 2015. С. 288 — 289; Тариф подимного податку Київського воєводства 1754 року. /Опрацював Конрад Жеменецький. — Біла Церква, 2015. С. 170
  7. ^ Радзюк А. Р. Пад скіпетрам Расейскай імперыі: рэпрэсіўная палітыка царызму на землях Беларусі ў канцы XVIII - першай палове XIX ст. — Гародня-Кракаў, 2017. С. 33
  8. ^ НГАБ у Менску. Ф. 333. Воп. 9. Спр. 48. А. 348адв.-349, 366адв., 368адв., 369
  9. ^ Расейскі дзяржаўны гістарычны архіў. Ф. 1290. Воп. 4. Спр. 79. А. 718
  10. ^ Ціхаміраў А. В. Станаўленне і развіццё беларуска-украінскіх адносін у 1918 – 1920 гг. // Веснік БДУ. Сер. 3. 2005. № 3. С. 28 – 32; Грицкевич А. П. Борьба за Украину, 1917—1921 / А. П. Грицкевич; под науч. ред. А. Е. Тараса. — Минск: Современная школа, 2011. С. 92 — 93; Ільїн, О. Західне Полісся в Українській Державі гетьмана Скоропадського (Історія в документах) / О. Ільїн // Над Бугом і Нарвою: український часопис Підляшшя. — 2014. № 3. С. 42; Валентина Метлицька. Тимчасова німецька окупація та її вплив на долю східного Білоруського Полісся (березень 1918 — січень 1919 рр.). // Україна та Німеччина: міждержавні відносини: збірник наукових праць / ред. кол. Владислав Верстюк (гол.), Степан Віднянський, Руслан Пиріг, Ірина Матяш, Дмитро Вєдєнєєв, Володимир Бойко, Дмитро Казіміров. — Чернігів: Сіверський центр післядипломної освіти, 2018. С. 286—296 (артыкул беларускамоўны); Замойский А. С. Брагин и местечки юго-восточной Беларуси в условиях перехода от войны к миру. 1918—1922. // Брагинщина в контексте истории белорусско-украинского пограничья: сборник научных статей / редкол. А. Д. Лебедев (отв. ред.) [и др.]. — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 85
  11. ^ «Об изменении административно-территориального устройства Наровлянского района Гомельской области». Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 286 (рас.)

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]