Канвэртаваная марка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Канвэртаваная марка
Краіна Босьнія і Герцагавіна
Падзел канвэртаваны пфэнінг
Код ISO-4217 ВАМ
Скарачэньне КМ
Сымбаль KM
Цэнтральны банк Цэнтральны банк Босьніі і Герцагавіны[d]
Увядзеньне ва ўжытак 22 чэрвеня 1998
Папярэдняя валюта дынар Босьніі і Герцагавіны[d]
Абменны курс:
(29 кастрычніка 2008)
1,53831 USD
Галерэя выяваў у Вікісховішчы

Канвэртава́ная ма́рка (па-басьнійску: Konvertibilna marka) — афіцыйная валюта Босьніі і Герцагавіны. Код ISO 4217: BAM. Летам 1998 году марка замяніла дынары і куны, згодна з Дэйтанскімі пагадненьнямі 1995 году. Эмісію канвэртаваных марак ажыцьцяўляе Цэнтральны банк Босьніі і Герцагавіны. Марка дзеліцца на 100 канвэртаваных пфэнінгаў (або проста "фенінгаў", скарочана "F"). У Фэдэрацыі Босьніі і Герцагавіны і ў Рэспубліцы Сэрбскай ужываюцца розныя банкноты (за выключэньнем банкноты ў 200 марак), якія друкуюцца ў падобным стылі, але з розным дызайнам.

Першапачаткова марка была зьвязаная зь нямецкай маркай па курсе 1:1. Пасьля ўвядзеньня эўра абменны курс канвэртаванай маркі склаў 1 EUR = 1,95583 BAM.

Банкноты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першыя банкноты ў 50 F, KM 1, KM 5 і KM 10 былі выпушчаныя ў зварот 22 чэрвеня 1998 году[1]. Дызайн усіх банкнот акрамя KM 200, якія ходзяць у Босьніі і Герцагавіне, адрозьніваецца ад дызайну банкнот Рэспублікі Сэрбскай. Першапачаткова на купюрах у 1 канвэртаваную марку для Рэспублікі Сэрбскай быў разьмешчаны партрэт Іва Андрыча, але ягонае імя было надрукавана з памылкай, таму гэтыя купюры былі выведзеныя з абарачэньня. На сучасных купюрах у KM 1 разьмешчаны партрэт пісьменьніка Івана Франё Юкіча, на купюры у KM 5 - партрэт яшчэ аднаго пісьменьніка Мэшы Сэлімавіча. На купюры у 200 марак паказаны мост, што нагадвае банкноты эўра. Дызайн гэтай купюры зрабіў Робэрт Каліна, які таксама распрацаваў дызайн банкнот эўра.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ KM Banknotes (анг.). The Central Bank of Bosnia and Herzegovina. Праверана 22 мая 2017 г.