Канстанта (праграмаваньне)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Канстанта ў праграмаваньні — гэта спосаб адрасаваньня да дадзеных, зьмена якіх разгляданай праграмай забароненае.

Выкарыстаньне канстант, асабліва найменных — магутная прылада, якая падвышае надзейнасьць і бясхібнасьць праграм.

Спачатку канстанты проста ўпісваліся ў тэкст праграм у якасьці аргумэнтаў апэратараў.

Напрыклад, mvi A, 0 , дзе 0 зьяўляецца лікавай канстантай.

Затым асэмблерныя кампілятары навучылі разумець найменныя канстанты, што значна спрасьціла працэс адладкі і суправаджэньня праграмаў.

  • Зьнікла неабходнасьць памятаць пэўныя лікі — разумна прыдуманыя імёны запамінаюцца лягчэй.
  • Памылкі ў імёнах у значнай колькасьці выпадкаў выяўляюцца аўтаматычна кампілятарам (акрамя сытуацый, калі памылкова выкарыстанае імя іншай канстанты аналягічнага тыпу).
  • Працэс занясеньня зьменаў стаў хуткім і беспамылковым — значэньне канстанты прысутнічае ў праграме ўсяго ў адным месцы.

Нажаль, асэмблеры не маглі абараніць ад зьменаў ўскосна адрасаваныя вобласьці памяці. Але такая магчымасьць зьявілася ў мовах праграмаваньня высокага ўзроўню. Тыя зь іх, якія падтрымліваюць выкарыстаньне канстант любых статычных тыпаў, безумоўна, дазваляюць пісаць значна больш надзейны і даўгавечны код.

Зразумела, перавагі найменных канстант рэалізуюцца толькі тады, калі яны адпавядаюць стылю працы праграміста, пачынаючы з самых ранніх этапаў распрацоўкі праграмы.