Канстантын Палікарповіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Канстанты́н Міха́йлавіч Палікарпо́віч (18 сакавіка 1889, вёска Белая Дуброва, цяпер Касьцюковіцкі раён — 20 лютага 1963) — беларускі археоляг. Кандыдат гістарычных навук (1951).

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1909 годзе скончыў Магілёускую духоўную сэмінарыю. Настаўнічаў у школах Чэрыкаўскага павету. З 1925 да 1926 году чалец гістарычна-археалягічнай камісіі Інбелкульту. З 1929 году ў Інстытуце гісторыі АН БССР — навуковы супрацоўнік, загаднік сэктараў.

На Беларусі і ў Бранскай вобласьці адкрыў і вывучаў палеалітычныя і мэзалітычныя стаянкі, помнікі нэаліту і бронзавага веку. Вёў выведвальныя работы з мэтай выяўленьня новых помнікаў на Бесядзі, Дняпры, Іпуці, Сажы, Случы. Першым выказаў думкі пра засяленьне тэрыторыі Беларусі першабытным чалавекам у старажытнакаменным веку. Вывучаў касьцярэзнае мастацтва першабытных людзей і менскія старажытнасьці.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Лісты С.Гатцуга да К.М. Палікарповіча. // Чубур А. А. Зачараваны старажытнасьцю. Канстанцін Міхайлавіч Палікарповіч: жыцьцё, адкрыцьці, вучань. [1] {па расейску}