Канстанты Радзівіл (1958)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Канстанты Радзівіл
Канстанты Радзівіл ў 2015
Канстанты Радзівіл ў 2015
Ваявода мазавецкі
25 лістапада 2019 — цяперашні час
Прэзыдэнт: Анджэй Дуда
Прэм’ер-міністар: Матэвуш Маравецкі
Папярэднік: Зьдзіслаў Сіпера
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 9 студзеня 1958 (66 гадоў)
Уроцлаў, Польшча
Партыя: Права і справядлівасьць
Бацька: Альберт Геранім Радзівіл[d][1]
Маці: Ганна Марыя з Чартарыйскіх[d]
Адукацыя:
Узнагароды:
Крыж кавалерскі ордэна Адраджэньня Польшчы
Крыж кавалерскі ордэна Адраджэньня Польшчы
Ордэн Залаты Крыж Заслугі
Ордэн Залаты Крыж Заслугі

Канста́нты Радзіві́л (нар. 9 студзеня 1958 году ва Ўроцлаве) — польскі лекар і палітык.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З Радзівілаў гербу Трубы. Сын Альбэрта Гераніма Радзівіла і Ганны Марыі нар. Чартарыскай, унук Канстантага Мікалая Радзівіла. Жанаты зь Яганай Домброўскай, мае 8 дзяцей[2]. Скончыў Мэдычную акадэмію ў Варшаве (1983), спэцыяліст агульнай (1993) ды сямейнай мэдыцыны (1994). Доктар мэдычных навук (2011)[3]. Працаваў лекарам першаснай апекі, лекарам хуткай дапамогі, лекарам прамысловых прадпрыемстваў. У 1996 годзе заснаваў уласны мэдычны пункт. У 2005 годзе стаў выкладчыкам Варшаўскага мэдычнага ўнівэрсытэту. З 1993 году дзейнічаў у лекарскім самаўпраўленьні; ў 2001—2010 годах быў старшынём Начальнай лекарскай рады.

Палітыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

За часам ПНР дзейнічаў у апазыцыі. У 2015 годзе абраны сэнатарам ад 41-й акругі (паветы пад Варшава) паводле сьпісу Права і Справядлівасьці (будучы кандыдатам партыі Польшчы Разам). 16 лістапада 2015 стаў міністрам здароўя ў кабінэце Бэаты Шыдла. З 2016 году сябра Права і Справядлівасьці. 11 сьнежня 2017 году стаў міністрам здароўя ўраду Матэвуша Маравецкага, адкліканы быў 9 студзеня 2018 году. У 2019 году бяз посьпеху вылучаўся ў Эўрапарлямэнту і ў сэнат Польшчы. 25 лістапада таго ж году прэм’ер-міністрам Маравецкім прызначаны ваяводам мазавецкім.

Узнагароджаны Залатым Крыжам заслугі (2004)[4] ды Кавалерскім крыжам Ордэну адраджэньня Польшчы (2009)[5].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Канстанты Радзівіл (1958)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў