Канстанцін Вішнявецкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Вішнявецкі.
Канстанцін Вішнявецкі
191430 ліпеня 1944
Месца нараджэньня хутар Салдацкі, Хэрсонская губэрня
Месца сьмерці Львоў
Прыналежнасьць СССР
Род войскаў авіяцыя
Званьне Старшы лейтэнант
Камандаваў 298-ы зьнішчальны авіяцыйны полк (229-я зьнішчальная авіяцыйная дывізія, 4-я паветраная армія, Паўночна-Каўкаскі фронт)
Бітвы/войны Сталінградзкая бітва
Баі на Кубані
Узнагароды
Мэдаль Залатая Зорка
Мэдаль Залатая Зорка
Ордэн Леніна
Ордэн Леніна
Ордэн Айчыннай вайны 1 ступені
Ордэн Айчыннай вайны 1 ступені
Ордэн Чырвонага Сьцягу
Ордэн Чырвонага Сьцягу
Ордэн Чырвонага Сьцягу
Ордэн Чырвонага Сьцягу
Ордэн Чырвонага Сьцягу
Ордэн Чырвонага Сьцягу

Канстанці́н Рыго́равіч Вішняве́цкі (чэрвень 1914, хутар Салдацкі Хэрсонскай губэрні Расеі, цяпер вёска Дзьмітраўка Казанкаўскага раёну Мікалаеўскай вобласьці, Украіна — 30 ліпеня 1944, Львоў, УССР) — савецкі ваенны лётчык.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў 1914 року ў сям’і працоўнага, украінец. Скончыў сярэднюю школу і фабрычна-заводзкую вучэльню, працаваў токарам.

У Чырвонай арміі ад 1935 року. У 1937 року скончыў Адэскую ваенную авіяцыйную школу пілётаў.

У 1939 року ўдзельнічаў у выправе савецкіх войскаў у Заходнюю Беларусь. У 1940 року прыбыў для праходжаньня службы ў 33-і зьнішчальны авіяполк пад Пружаны, дзе сустрэў пачатак вайны.

Пасьля ўдзельнічаў у баёх у складзе сфармаваных на базе 33-га авіяпалку 129-га і 298-га зьнішчальных авіяцыйных палкоў. Падчас Сталінградзкай бітвы быў у складзе эскадрыльлі, якая абараняла паветраную прастору Сталінграду. Увесну 1943 року прымаў удзел у баёх на Кубані. Увосень 1943 цяжка паранены, лячыўся ў шпіталі ў Маскве. Па аздараўленьні прызначаны начальнікам паветрана-стралковай службы дывізіі.

Зьдзейсьніў 123 баявыя вылеты, у 39 паветраных баёх зьбіў асабіста 10 і ў складзе групы яшчэ 13 самалётаў праціўніка[1].

30 ліпеня 1944 року трагічна загінуў у аўтакатастрофе на франтавой пераправе (паводле іншых зьвестак — ад трапляньня бомбы[2]). Пахаваны на Пагорку Славы ў Львове.

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сям’я[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ажаніўся да Другой сусьветнай вайны: у 1940 року прыбыў у склад 33-га зьнішчальнага авіяполку з жонкай і сынам. Яны пражывалі ў Маскве, у 1984 року наведвалі Пружаны, дзе служыў Канстанцін Вішнявецкі[3].

Памяць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У мястэчку Казанка Мікалаеўскай вобласьці Ўкраіны ў гонар Канстанціна Вішнявецкага ўсталяваны абэліск, а ў Львове — помнік на пагорку Славы(uk).

Імя Канстанціна Вішнявецкага носіць вуліца ў Пружанах Берасьцейскай вобласьці.

Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Константин Григорьевич Вишневецкий Konstantin Vishneveckiy (рас.). Persones.ru. Праверана 29 лістапада 2011 г.
  2. ^ Вишневецький Костянтин Григорович (укр.) Миколаївці: видатні історичні постаті та знамениті земляки. who-is-who. Праверана 29 лістапада 2011 г.
  3. ^ Архуцік М. Вуліца героя // Раённыя будні. — 15 ліпеня 1995.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Архуцік М. Вуліца героя // Раённыя будні. — 15 ліпеня 1995.
  • Герои Советского Союза: кр. биограф. справочник. — М.: Воениз., 1987. — Т. 1. — С. 269.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]