Канстанцін Шульган

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Канстанцін Шульган
Міністар сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь
18 жніўня 2018 — цяперашні час
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Сяргей Румас‎
Папярэднік: Сяргей Папкоў
Намесьнік кіраўніка Апэратыўна-аналітычнага цэнтру пры прэзыдэнце
красавік 2016 — 18 жніўня 2018
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 11 ліпеня 1965(1965-07-11) (58 гадоў)
Бяроза
Адукацыя:

Канстанці́н Шульга́н — беларускі дзяржаўны дзяяч, міністар сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь з 18 жніўня 2018 году.

У 1989 годзе скончыў Менскую вышэйшую інжынэрную зэнітна-ракетную вучэльню супрацьпаветранай абароны. З чэрвеня 1989 году па студзень 1995 году праходзіў службу на пасадах інжынэра трэцяга аддзелу в/ч 51458 і старэйшага афіцэра чацьвёртага аддзелу Дзяржаўнага цэнтру бясьпекі інфармацыі пры Міністэрстве абароны Беларусі. Пасьля па чэрвень 2008 году займаў пасады старшага афіцэра, галоўнага спэцыяліста, начальніка групы, начальніка аддзела ў структуры Дзяржаўнага цэнтру бясьпекі інфармацыі пры Савеце Бясьпекі Беларусі.

У 2008—2013 гадах служыў на афіцэрскіх пасадах у Апэратыўна-аналітычным цэнтры пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусі. У красавіку 2016 году прызначаны намесьнікам начальніка ААЦ. Да 2018 году працаваў на гэтай пасадзе. У кастрычніку 2017 году Лукашэнка адхіліў усё кіраўніцтва Цэнтру ад працы ў сувязі з апэратыўна-сьледчай праверкай[1]. 18 жніўня 2018 году ачоліў Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь[2][3].

Унесены ў санкцыйныя сьпісы краінаў Балтыі[4][5] і Канады[6].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]