Канстытуцыя Альбаніі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Канстыту́цыя Альба́ніі — асноўны закон Альбаніі, прыняты 21 кастрычніка 1998 году. Канстытуцыя ўключае прэамбулу, 18 частак, 183 артыкулы.

Асноўныя прынцыпы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Альбанія — парлямэнцкая рэспубліка.
  • Рэспубліка Альбанія — унітарная, непадзельная дзяржава.
  • Улада грунтуецца на сыстэме свабодных, роўных, усеагульных, пэрыядычных выбараў.
  • Закон складае аснову і абмяжоўвае дзейнасьць дзяржавы.
  • Канстытуцыя — вышэйшы закон у Рэспубліцы Альбанія.
  • Палітычныя партыі ствараюцца свабодна. Іх арганізацыя павінна ажыцьцяўляцца на дэмакратычных прынцыпах.
  • У Альбаніі няма афіцыйнай рэлігіі.
  • Эканамічная сыстэма Рэспублікі грунтуецца на прыватнай і дзяржаўнай уласнасьці, а таксама на рынкавай эканоміцы і на свабодзе гаспадарчай дзейнасьці.
  • Узброеныя сілы забясьпечваюць незалежнасьць дзяржавы, а таксама абараняюць цэласнасьць яе тэрыторыі і яе канстытуцыйны лад.
  • Дзяржаўнай мовай зьяўляецца альбанская.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]