Канстытуцыя Паўночнай Македоніі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Канстыту́цыя Рэспу́блікі Македо́ніі — найвышэйшы прававы акт Паўночнай Македоніі.

Гістарычныя канстытуцыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Канстытуцыя 1946 году[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першая Канстытуцыя была прынятая 31 сьнежня 1946 году ў Народнай Рэспубліцы Македонія як аўтаномнай рэспубліцы Фэдэратыўнай Народнай Рэспублікі Югаславія. Пэрыяд з 1946 па 1974 гады, калі дзейнічала гэтая канстытуцыя, характарызуецца магутнымі дынамічнымі зьменамі, якія паўплывалі на фундамэнтальныя інстытуты дзяржавы. У 1953 годзе быў прыняты Канстытуцыйны закон аб грамадзкім і палітычным уладкаваньні і аб ворганах улады Народнай Рэспублікі Македонія, пасьля якога стаў несапраўдным Закон аб працоўным самакіраваньні 1950 году (ён жа Канстытуцыйны закон аб кіраваньні дзяржаўнымі камэрцыйнымі прадпрыемствамі і вышэйшымі гаспадарчымі аб’яднаньнямі працоўных калектываў). Менавіта гэтая Канстытуцыя стала крыніцай права на самавызначэньне македонцаў.

Канстытуцыя 1974 году[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 лютага 1974 году была прынятая Канстытуцыя, у якім згадвалася ўжо Сацыялістычная Рэспубліка Македонія. Гэтая Канстытуцыя азначала пераход ад этатызму да самакіраваньня і зьяўлялася ўжо ня толькі вышэйшым нарматыўным актам, але і своеасаблівай сацыяльнай хартыяй.

Канстытуцыя 1991 году[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

8 лістапада 1991 году на рэфэрэндуме большасьць грамадзян Рэспублікі Македонія падтрымалі дзяржаўны сувэрэнітэт Македоніі і незалежную дзяржаву. 17 лістапада 1991 году была прынятая канстытуцыя, што юрыдычна замацавала існаваньне Рэспублікі Македонія. Згодна з Канстытуцыяй, сацыяльна-эканамічная і палітычная сыстэма Рэспублікі заснавана на прынцыпах вяршэнства закона, правоў і свабодаў чалавека, падзелу ўладаў, рынкавай эканомікі і іншых фундамэнтальных каштоўнасьцяў сучаснага дэмакратычнага грамадзтва.

Пасьля ў дакумэнт было ўнесена 19 паправак:

  • у 1992 годзе (1-2)
  • у 1998 годзе (3)
  • у 2001 годзе (4-19)

Структура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Канстытуцыя складаецца з прэамбулы і частак. Часткі Канстытуцыі дзеляцца на некалькі падчастак:

  • Асноўныя палажэньні
  •  Асноўныя свабоды і правы чалавека і грамадзяніна
  •  Арганізацыя дзяржаўнай улады
  •  Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Македонія
  • Мясцовае самакіраваньне
  •  Міжнародныя адносіны
  •  Абарона, ваеннае і надзвычайнае становішча
  •  Папраўкі ў Канстытуцыю
  •  Пераходныя і заключныя палажэньні

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]