Кантрольны нумар Бібліятэкі Кангрэсу

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Кантро́льны ну́мар бібліятэ́кі Кангрэ́су (LCCN) — парадкавая сыстэма лічбавай каталёгізацыі запісаў у бібліятэцы Кангрэсу ЗША. Выкарыстоўваецца для каталёгізацыі ўсіх выдадзеных амэрыканскіх кніг.

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сыстэма нумарацыі LCCN выкарыстоўваецца з 1898 року і першапачаткова азначала Карткавы нумар бібліятэкі Кангрэсу (анг. Library of Congress Card Number). Бібліятэка Кангрэсу запаўняла карткі зь бібліяіграфічнай інфармацыяй па сваім бібліятэчным каталёгу і прадавала паўторныя наборы картак іншым бібліятэкам дзеля выкарыстаньня ў іхніх каталёгаў. Гэтая зьява стала называцца цэнтралізаванай каталёгізацыяй. Кожнаму набору картак дзеля ідэнтыфікацыі прысвойваўся парадкавы нумар.

Цяпер большасьць бібліяграфічнай інфармацыі ствараецца, захоўваецца і перадаецца ў іншыя бібліятэкі ў электронным выглядзе, аднак патрэба ва ўнікальнай ідэнтыфікацыі захавалася.

Фармат[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У найбольш спрошчанай форме кантрольны нумар складаецца з году і парадкавага нумару. На гады ад 1898 да 2000 адведзеныя два разрады, з 2001 выкарыстоўваюцца 4 разрады. Тры неадназначныя гады (1898, 1899 і 1900) адрозьніваюцца разьмернасьцю парадкавага нумару.

Парадкавы нумар — шасьцізначны лік, які абавязкова пачынаецца з нулёў. вядучыя нулі былі ўведзеныя дзеля выроўніваньня параўнальна нядаўна, таму раньнія выданьні будуць складацца зь меншай колькасьці разрадаў. Злучок паміж годам і парадкавым нумарам неабавязковы, і Бібліятэка Кангрэсу раіць яго не выкарыстоўваць.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]