Канфэдэрацыйныя Штаты Амэрыкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Канфэдэратыўныя Штаты Амэрыкі»)
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Канфэдэрацыйныя Штаты Амэрыкі, таксама Канфэдэрацыя, Канфэдэрацыйныя Штаты і Поўдзень (па-ангельску: Confederate States of America, Confederacy) — дзяржаўнае ўтварэньне, якое існавала ў 1861—1865 гадох і складалася з адзінаццаці рабаўладальніцкіх штатаў поўдню, абвясьціўшых сваю незалежнасьць ад ЗША. Сэпаратысты сьцьвярджалі, што Канстытуцыя ЗША — дамова паміж штатамі, зь якой кожны бок мог выйсьці без папярэдняга абмеркаваньня зь іншымі. Урад ЗША (Зьвяз) у сваю чаргу абвясьціў сэцэсію штатаў па-за законам. Пасьля атакі Канфэдэрацыі на форт Самтэр ЗША выкарысталі ваенныя сродкі дзеля разгрому Канфэдэрацыі. Ніводная дзяржава сьвету не прызнала незалежнасьці Канфэдэрацыйных Штатаў Амэрыкі[1], але некаторыя прызналі іх статус ваюючага боку ў канфлікце.

Канфэдэрацыйная канстытуцыя зь сямі штатаў — Паўднёвай Караліны, Місысыпі, Флорыды, Алабамы, Джорджыі, Луізыяны і Тэхасу — утварыла «сталы фэдэральны ўрад» у Мантгомэры (штат Алабама). Пасьля прызыву Абрагама Лінкальна да войскаў адбіць Самтэр і іншую фэдэральную маёмасьць на Поўдні, да зьвязу далучыліся яшчэ чатыры штаты: Вірджынія, Арканзас, Тэнэсі і Паўночная Караліна. Мізуры і Кентукі былі прадстаўленыя партызанскімі групоўкамі з адпаведных штатаў.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Канфэдэрацыйныя Штаты Амэрыкісховішча мультымэдыйных матэрыялаў