Канюкі (гміна Заблудаў)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Канюкі
польск. Kaniuki
Канюкі
Першыя згадкі: 1576
Былая назва: Рыбаловы
Мясцовая назва: Kaniuki
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Беластоцкі
Гміна: Заблудаў
Насельніцтва: 59 чал. (2013)[1]
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: (+48) 85
Паштовы індэкс: 16-060
Нумарны знак: BIA
Геаграфічныя каардынаты: 52°53′43″ пн. ш. 23°18′27″ у. д. / 52.89528° пн. ш. 23.3075° у. д. / 52.89528; 23.3075Каардынаты: 52°53′43″ пн. ш. 23°18′27″ у. д. / 52.89528° пн. ш. 23.3075° у. д. / 52.89528; 23.3075
Канюкі на мапе Польшчы
Канюкі
Канюкі
Канюкі
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Каню́кі (па-польску: Kaniuki, па-падляску: Kaniúki[2]) — вёска ў Беластоцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Заблудаў.

Побач зь вёскай працякае рака Нараў.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жыхары вёскі этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход сьвсьв. Казьмы й Дзяміяна ў Рыбалах).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Канюкі ўпершыню згадваюцца ў 1576 г., калі пасьля валочнай памеры тутэйшыя мужыкі гаспадарылі на 17 валоках зямлі (з чаго 13 былі прадзанчаный для хлебаробаў, а 4 для рыбаловаў) і працавалі ў млыне. Канюкі прыналежалі тады да каралеўскага фальварку ў Сталовачы і былі кіраваныя паўлаўскім войтам. Праўдападобна месьцілася тут таксама парафіяльная царква. У 1784 г. пражывалі тут 347 чалавекі ў 50 хатах[3]. У 19 ст. у вёсцы дзейнічаў вятрак Аляксандра Тамашука, існавала школа з 25 вучнямі. У жніўні 1915 г. усе жыхары вёскі, апрача Лявона Навумюка, падаліся ў бежанства. Пасьля некалькіх гадоў блуканьня больш за палову жыхароў вярнуліся ў свае ваколіцы[4]. У міжваенны пэрыяд Паўлы прыналежалі да гміны Нараў Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 276 жыхароў (усе праваслаўныя беларусы)[5]. Паводле парафіяльных хронікаў у 1942 г. у Рыбалах пражывалі ўжо 417 чалавек. У выніку пасьляваенных выездаў беларусаў з Польшчы ў Савецкі Саюз Канюкі пакінулі 5 сем’яў[3]. Пад канец 90-х гадоў 20 ст. мясцовыя жыхары перабудавалі былую краму ў капліцу ў гонар сьв. Кірылы і Мятодага, якая была асьвяшчоная ў 1998 г.[6]

Ураджэнцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Główny Urząd Statystyczny. Bank Danych Lokalnych. (пол.) Праверана 15 верасьня 2015 г.
  2. ^ Pudlaśki nazvy. Kaniuki svoja.org Праверана 15 верасьня 2015 г.
  3. ^ а б Grzegorz Sosna, Doroteusz Fionik Parafia Ryboły (пол.) Bielsk Podlaski–Ryboły–Białystok 1999. Białoruskie Towarzystwo Historyczne. Праверана 15 верасьня 2015 г.
  4. ^ Kaniuki Drzewo i Sacrum. Podlaski Szlak Kulturowy. Związek Młodzieży Białoruskiej. Праверана 15 верасьня 2015 г.
  5. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 23 (пол.) Праверана 15 верасьня 2015 г.
  6. ^ Dorota Wysocka Jeszcze jedna cerkiew (пол.). "Przegląd Prawosławny", 2007, nr 8. Праверана 15 верасьня 2015 г.
  7. ^ Kaniuki. Multimedia Drzewo i Sacrum. Podlaski Szlak Kulturowy. Związek Młodzieży Białoruskiej. Праверана 15 верасьня 2015 г.