Капыль

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Капыль
Coat of Arms of Kapyl, Belarus.svg Flag of Kapyl.svg
Герб Капылю Сьцяг Капылю
Першыя згадкі: 1274
Магдэбурскае права: 27 жніўня 1652
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Капыльскі
Насельніцтва: 9733 чал. (2015)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1719
Паштовы індэкс: 223927
Паштовыя індэксы: 223910, 223927
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 53°9′11″ пн. ш. 27°5′27″ у. д. / 53.15306° пн. ш. 27.09083° у. д. / 53.15306; 27.09083Каардынаты: 53°9′11″ пн. ш. 27°5′27″ у. д. / 53.15306° пн. ш. 27.09083° у. д. / 53.15306; 27.09083
Капыль на мапе Беларусі ±
Капыль
Капыль
Капыль
Капыль
Капыль
Капыль
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Капы́ль — места ў Беларусі, на рацэ Мажа. Адміністрацыйны цэнтар Капыльскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва 9733 чал.[1] (2009). Знаходзіцца за 120 км ад Менску, за 9 км ад чыгуначнай станцыі Цімкавічы (лінія Баранавічы — Асіповічы).

Капыль — магдэбурскае места гістарычнай Случчыны (частка Наваградчыны), колішняя сталіца Капыльскага княства.

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На думку географа В. Жучкевіча, аснова тапоніму «Капыль» ужывалася для пазначэньня адной з прыладаў апрацоўкі зямлі накшталт матыкі або кіркі. У беларускай мове слова «капыл» захавалася галоўным чынам для пазначэньня верхняй часткі шавецкай калодкі, а часам аднаго з тыпаў малатка (балцкае kople). Захавалася і мянушка Капыл — упарты, незгаворлівы чалавек[2].

Паводле пашыранага меркаваньня назва «Капыль» утварылася ад слова «капыльле» — поле, апрацаванае матыкай[3]. Аднак некаторыя дасьледнікі мяркуюць, што назва паселішча ўтварылася ад слова «капальня» — часткі паганскай бажніцы[4].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Старажытнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы пісьмовы ўпамін пра Капыль зьмяшчаецца ў Галіцка-Валынскім летапісе з нагоды вайны галіцкага і холмскага князя Льва зь літоўскім князем Трайдзенам і датуецца 1274[5].

Непадалёк ад сучаснага месца ёсьць гарадзішча, якое ў VIIIXI стст. належала дрыгавічам. У XIXIII стст. тут разьмяшчаўся дзядзінец, дзе жыў князь з сваёй дружынай.

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1320-я Капыль далучыўся да Вялікага Княства Літоўскага. У XIVXVIII стст. на тэрыторыі гарадзішча (у цэнтры сучаснага места) існаваў драўляны замак. У 1395 Капыль стаў цэнтрам княства ў валоданьні Алелькавічаў. У 1439 сын вялікага князя Жыгімонта Кейстутавіча намесьнік літоўскі Міхал збудаваў тут драўляны касьцёл (у 1859 на ягоным месцы ўзьвялі новы мураваны[6]). У 1506 слуцкія і капыльскія баяры, якіх сабрала князёўна Анастасія, разьбілі тут крымскіх татараў, што адыходзілі па разгроме пад Клецкам.

Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (15651566) Капыль увайшоў у склад Наваградзкага ваяводзтва. У 1508, учыніўшы фэадальны мяцеж, места захапіў М. Глінскі, які аднак ня здолеў узяць замак. За часамі паўстаньня С. Налівайкі 25 лістапада 1595 каля Капылю адбыўся бой паміж казацкім загонам на чале з палкоўнікам Марцінкам і войскай К. Радзівіла, у якім Марцінак загінуў, а казакі адступілі. У кан. XVI ст. дзейнічалі кальвінскі збор і царква.

У 1612 па сьмерці апошняй прадстаўніцы роду Алелькавічаў, князёўны Соф’і, Капыль перайшоў да Радзівілаў. 27 жніўня 1652 кароль і вялікі князь Уладзіслаў Ваза надаў месту Магдэбурскае права і герб: «у залатым полі чорны паляўнічы рог»[7]. Ад гэтага часу жыхары абіралі магістрат з 2 бурмістраў, 4 радцаў, мескага пісара, войта і 4 лаўнікаў. Апроч таго, яны атрымалі на кірмашы і штотыднёвыя таргі ў пятніцы. У XVII ст. дзейнічала 6 цэхаў: шавецкі, кравецкі, шапачны, мясьніцкі і ганчарны. У 1695 паміж аддзеламі Сапегаў і Радзівілаў адбыліся баі за валоданьне Капылем. У Вялікую Паўночную вайну (17001721) пажар зьнішчыў у месьце больш за 60 дымоў.

У сярэдзіне XVIII ст. у Капылі было 12 вуліцаў, 136 дымоў хрысьціян і 53 — юдэяў. На 1750 упамінаюцца 244 рамесьнікі, 98 краўцоў, 55 ткачоў, 39 прадзільніц, 7 апрацоўнікаў мэталаў (разам 20 прафэсіяў). У 1791 места ўвайшло ў склад Случарэцкага павету[5].

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Капыль апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Слуцкім павеце. На 1795 у месьце дзейнічалі 2 касьцёлы і царква, працавалі 3 млыны і карчма. На 1800 — 175 двароў. Пазьней статус паселішча панізілі да мястэчка, якое ў 1832 перадалі ў валоданьне Вітгенштэйнам. У 1833 па судовым працэсе, распачатым жыхарамі Капылю, іх вызналі асабіста вольнымі, але зямлю пакінулі ў валоданьні зямяніна. На 1859 у мястэчку было 257 двароў, дзейнічалі касьцёл, царква, збор і 2 юдэйскія малітоўныя дамы, працавалі 2 вадзяныя млыны і 6 крамаў. На 1861 — 357 двароў, у 1886 дзейнічалі касьцёл, царква і збор, працавалі 4 юдэйскія малітоўныя школы, бровар, млын, 6 заезных дамоў, 87 крамаў.

Паводле вынікаў перапісу (1897) у Капылі дзейнічалі касьцёл, царква, кальвінскі збор і 2 юдэйскія малітоўныя дамы; працавалі 3 школы (у тым ліку 2 жыдоўскія), бровар, 2 млыны, 3 ганчарныя заводы, прадпрыемства прахаладжальных напояў, 92 крамы, аптэка, заезны дом, 7 корчмаў. На 1909 — 1178 двароў. Улетку 1911 у мястэчку з спэктаклем выступіла трупа Ігната Буйніцкага. У Першую сусьветную вайну ў лютым — сьнежні 1918 Капыль занялі нямецкія войскі, у жніўні 1919 — ліпені 1920 — польскае войска.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 сакавіка 1918 згодна з Трэцяй Устаўной граматай Капыль абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР. У 1924 мястэчка стала цэнтрам раёну БССР, тут працавалі меская бібліятэка, тэатар, народны дом, лякарня, аптэка, 7-гадовая школа. На 1926 у Капылі працавалі сыраварны і цагляны заводы, ганчарная і шавецкая арцелі. У 1930-я у мястэчку працавалі млын зь лесапілкай, торфазавод, хлебапякарня, маслазавод, друкарня, шавецкая, кравецкая, сталярна-мэблевая і кавальская прамысловыя майстэрні, электрастанцыя. 27 верасьня 1938 Капыль атрымаў афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу. У Другую сусьветную вайну з 29 чэрвеня 1941 да 1 ліпеня 1944 мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.

29 красавіка 1984 Капыль зноў атрымаў статус места. 8 лютага 2000 адбылося афіцыйнае зацьверджаньне гістарычнага мескага гербу.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адукацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Капылі працуюць 3 сярэднія, 2 дзіцяча-юнацкія спартовыя школы, дзіцячая школа мастацтваў, 6 дашкольных установаў.

Мэдыцына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мэдычнае абслугоўваньне ажыцьцяўляюць лякарня і стаматалягічная паліклініка.

Культура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзейнічаюць 2 бібліятэкі, цэнтар культуры.

Забудова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вуліцы і пляцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Афіцыйная назва Гістарычная назва
Зьмітра Жылуновіча вуліца Пясецкая вуліца
Царкоўная вуліца
Камсамольская вуліца Слабодзкая вуліца (частка)
Дубніцкая вуліца (частка)
Леніна плошча Рынак пляц
Максіма Горкага вуліца Крыжовая вуліца
Партызанская вуліца Слуцкая вуліца
Пралетарская вуліца Задні Роў вуліца
Савецкая вуліца Ходзькаўская вуліца
Нясьвіская вуліца
Трактарная вуліца Броварная вуліца[16]

У Капылі існавалі наступныя гістарычныя мясьціны: Яцкоўшчына, Засьценак, Малая Байкоўшчына, Вялікая Байкоўшчына, Шусьціна, Салаўёўшчына, Грыцава гара, Падзамча, Клебаншчына, Каменшчына, Старына, Рэпішкі.

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прадпрыемствы харчовай, дрэваапрацоўчай прамысловасьці.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Царква Ўшэсьця Гасподняга

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзейнічае Капыльскі краязнаўчы музэй. Спыніцца можна ў гасьцініцы «Капыль»[17].

Выдатныя мясьціны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Замчышча (XVI—XVIII стст.)
  • Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (1859; захаваўся ў значна перабудаваным выглядзе, цяпер у будынку разьмяшчаецца рэстаран[18])
  • Могілкі юдэйскія
  • Царква Ўшэсьця Гасподняга (1866)

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Кальвінскі збор
  • Сынагога
  • Царква Ўшэсьця Гасподняга (XVI ст.)

Вядомыя асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Численность населения на 1 января 2015 г. и среднегодовая численность населения за 2014 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  2. ^ Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 173—174.
  3. ^ Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 8, кн. 2. Мінская вобласць / Рэдкалегія: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2011. С. 125.
  4. ^ Богдашич С. Седые легенды древнего Копыля // «Інфа-Кур’ер», 17 сьнежня 2008.
  5. ^ а б Грыцкевіч А. Капыль // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 42.
  6. ^ Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. С. 423.
  7. ^ Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998.— 287 с. ISBN 985-07-0131-5. С. 167.
  8. ^ Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 8, кн. 2. Мінская вобласць / Рэдкалегія: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2011. С. 130.
  9. ^ Jelski A. Kopyl // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich(пол.). Tom IV: Kęs — Kutno. — Warszawa, 1883. S. 386—387.
  10. ^ Грыцкевіч А., Калядзінскі Л. Капыль // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. С. 105.
  11. ^ Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 8, кн. 2. Мінская вобласць / Рэдкалегія: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2011. С. 132.
  12. ^ Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 8, кн. 2. Мінская вобласць / Рэдкалегія: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2011. С. 133.
  13. ^ Грыцкевіч А., Калядзінскі Л. Капыль // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. С. 104.
  14. ^ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 1999. ISBN 985-11-0144-3. С. 34.
  15. ^ Перепись населения — 2009. Минская область(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  16. ^ Капыль і Магдэбургскае права: нарысы гісторыі горада XIV—XIX стагоддзяў. — Горадня: ЮрСа Принт, 2012.
  17. ^ Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007.
  18. ^ Копыль(рас.). Globus.tut.byПраверана 20 лютага 2012 г.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Капыльсховішча мультымэдыйных матэрыялаў