Капэнгаген (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Капэнгаген
Поўная назва Football Club København
Заснаваны 1 ліпеня 1992
Горад Капэнгаген, Данія
Стадыён Паркен
Умяшчальнасьць: 38 065
Кіраўнік Parken Sport & Entertainment[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Супэрліга
 · 2022—2023 1 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
fck.dk (дацк.)​ (анг.)

«Капэнга́ген» (па-дацку: København) — дацкі футбольны клюб з гораду Капэнгагену. «Капэнгаген» быў заснаваны ў 1992 годзе шляхам аб’яднаньня 15-разовага чэмпіёна краіны клюбу «Капэнгаген Больклюб» і сяміразовага чэмпіёна краіны клюбу «Больклюбэн 1903».

У сэзоне 2006—2007 гадоў клюб упершыню ў гісторыі выйшаў у групавы раўнд Лігі чэмпіёнаў. Свае хатнія гульні каманда праводзіць стадыёне «Паркен», дзе таксама свае гульні праводзіць нацыянальная зборная Даніі. З моманту свайго заснаваньня «Капэнгаген» мае жорсткае саперніцтва з клюбам «Брэнбю», які месьціца ў прадмесьці сталіцы. Іхнае суперніцтва мае назоў «Новая Фірма», і гульні паміж клюбамі прыцягваюць вялікую колькасьць заўзятараў футболу[1].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Футбольны клюб «Капэнгаген», у многіх адносінах, зьяўляецца як новым клюбам, але з багатай гісторыяй, якой маецца больш чым за сто год. Клюб зьяўляецца ўнікальным, бо ёсьць першым клюбам у Скандынавіі, які прадстаўляе адразу два клюбы: «Капэнгаген Больклюб», найстарэйшы футбольны клюб у кантынэнтальнай Эўропе, які быў заснаваны ў 1876 годзе, і клюб «Больклюб 1903», які быў заснаваны ў 1903 годзе. Два капэнгагенскія клюбы аб’ядналі свае першыя каманды 1 ліпеня 1992 году, стварыўшы такім чынам новы клюб. «Капэнгаген» выкарыстаў ліцэнзію клюбу «Больклюб 1903», каб узяць удзел у Супэрлізе, у той час як «Капэнгаген Больклюб» стаў афіцыйнай рэзэрвовай камандай клюбу. З аднаўленьнем стадыёну «Паркен», які таксама зьяўляецца хатняй арэнай зборнай Даніі, новы клюб ад самага пачатку распачаў выступы на сучасным стадыёне. «Капэнгаген» адразу нацэльваўся на высокія мэты.

У гэты час клюб кіраваўся Бэні Ёгансэнам і адразу добра пачаў свае выступы. Клюб адразу ўзяў удзел у Кубку Інтэртота, зьбіўшы ў першым матчы швайцарскі «Грасгопэр» зь лікам 2:1[2]. У выніку капэнгагенскі клюб атрымаў перамогу ў сваёй групе й атрымаўшы права на ўдзел у Кубку УЭФА, дзе, аднак, саступіў у супрацьстаяньні з францускім «Асэрам». У сэзоне 1992—1993 гадоў «Капэнгаген» атрымаў перамогу ў айчыннам чэмпіянаце, на адзін пункт апярэдзіўшы «Одэнсэ» й на два — «Брэнбю», які ў выніку стаў трэцім[3]. Ад сэзону 1993—1994 гадоў у клюбе было шмат чаканьняў, але сэзон пачаўся з буйной паразы ад італьянскага «Міляну» ў кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў. «Капэнгаген» да зімовага перапынку абсталяваўся на трэцім месцы, але ўвесну клюб дагнаў лідэра чэмпіянату клюб «Сылькеборг». У перадапошнім матчы сэзону гэтыя дзьве каманды сустрэліся паміж сабой на стадыёне «Паркен». Гульня, між тым, усталявала новы рэкорд наведвальнасьці ў 26 679 чалавек[4]. «Капэнгаген» перамог у матчы зь лікам 4:1, тым самым клюб абышоў «Сылькеборг» на адзін пункт і ўварваўся н апершы радок, аднак у фінальнай гульні сэзону атрымаў паразу ад «Одэнсэ» зь лікам 3:2 і, у выніку, заняў толькі другое месца[5].

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Актуальны на 10 лютага 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Польшчы Бр Каміль Грабара 1999
2 Сьцяг Нідэрляндаў Аб Кевін Дыкс 1996
3 Сьцяг Славаччыны Аб Дэніс Ваўра 1996
5 Сьцяг Грузіі Аб Давід Хачалава 1993
6 Сьцяг Даніі Аб Крыстыян Сёрэнсэн 1992
7 Сьцяг Швэцыі ПА Віктар Клясан (капітан) 1992
8 Сьцяг Даніі ПА Магнус Матсан 1999
9 Сьцяг Партугаліі ПА Дыёгу Гансалвіш 1997
10 Сьцяг Нарвэгіі Нап Магамэд Эльюнусі 1994
11 Сьцяг Швэцыі Нап Юрдан Лярсан 1997
12 Сьцяг Даніі ПА Люкас Лерагер 1993
14 Сьцяг Даніі Нап Андрэас Карнэліюс 1993
15 Сьцяг Сэнэгалу Нап Кума Бабакар 1993
18 Сьцяг Ісьляндыі Нап Оры Оскарсан 2004
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
19 Сьцяг Даніі Аб Эліяс Елерт 2003
20 Сьцяг Даніі Аб Мікалай Бойлесэн 1992
21 Сьцяг Даніі Бр Тэо Сандэр 2005
22 Сьцяг Даніі Аб Пэтэр Анкерсэн 1990
24 Сьцяг Нарвэгіі Аб Біргер Мэлінг 1994
26 Сьцяг Шатляндыі Аб Скот Макена (ар. Нотынггэм Ф.) 1996
30 Сьцяг Тунісу Нап Эліяс Ашуры 1999
31 Сьцяг Ісьляндыі Бр Рунар Рунарсан 1995
33 Сьцяг Даніі ПА Расмус Фальк 1992
36 Сьцяг Даніі ПА Вільям Клем 2004
39 Сьцяг Даніі ПА Оскар Гёйлюн 2005
40 Сьцяг Швэцыі Нап Руні Барджы 2005
44 Сьцяг Даніі Нап Эміль Гёйлюн 2005
47 Сьцяг Даніі Нап Віктар Фрогальт 2006

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]