Капіляр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Капіляры (ад лац. Capillaris — «валасяны») — самыя тонкія судзіны ў арганізьме чалавека і іншых жывёлаў. Сярэдні іх дыямэтар складае 5—10 мкм. Злучаючы артэрыі і вены, яны ўдзельнічаюць у абмене рэчываў паміж крывёю і тканкамі. Сьценкі капіляраў складаюцца з аднаго пласта вузаў эндатэлю. Таўшчыня гэтага пласта настолькі малая, што дазваляе праходзіць празь яго малекулам кіслароду, вады, ліпідаў і шматлікім іншым. Прадукты, якія ўтвараюцца ў выніку жыцьцядзейнасьці арганізму (такія як дыяксід вугляроду і карбамід), таксама могуць праходзіць празь сьценку капіляра для транспартаваньня іх да месца вывядзеньня з арганізму. На пранікальнасьць капілярнай сьценкі ўплываюць цытакіны.