Капітаншчына

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Капітаншчына
польск. Kapitańszczyzna
Мясцовая назва: Капітаньшчына
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Гайнаўскі
Гміна: Нараўка
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: (+48) 85
Паштовы індэкс: 17-220
Нумарны знак: BHA
Геаграфічныя каардынаты: 52°52′42″ пн. ш. 23°40′13″ у. д. / 52.87833° пн. ш. 23.67028° у. д. / 52.87833; 23.67028Каардынаты: 52°52′42″ пн. ш. 23°40′13″ у. д. / 52.87833° пн. ш. 23.67028° у. д. / 52.87833; 23.67028
Капітаншчына на мапе Польшчы
Капітаншчына
Капітаншчына
Капітаншчына

Капіта́ншчына (па-польску: Kapitańszczyzna, на мясцовай беларускай гаворцы: Капіта́ньшчына[1]) — прысёлак вёскі Ахрымы ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Нараўка. Капітаншчына складаецца зь дзьвюх частак: Капітаншчыны і Касьяноў.

Ля вёскі працякае рака Нараўка. Вёска мяжуе зь Лядзкай пушчай.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, праваслаўныя (прыход Старое Ляўкова[2]). Каталіцкая частка насельніцтва (парафія Нараўка[3]) па этнічных ідэнтыфікацыях — польская.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Капітаншчына была заснаваная пад канец існаваньня Рэчы Паспалітай на землях ляўковскіх добраў. У міжваенны пэрыяд Капітаншчына прыналежала да гміны Локніца Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 87 жыхароў (усе праваслаўныя, запісаныя пагалоўна палякамі)[4].

Зноскі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Капітаншчына (пол.) Zalew Siemianówka i jego okolice Праверана 7 красавіка 2015 г.
  2. ^ Парафія сьв. Пятра і Паўла ў Старым Ляўкове (пол.) Праверана 7 красавіка 2015 г.
  3. ^ Парафія сьв. Яна Хрысьціцеля ў Нараўцы (пол.) Праверана 7 красавіка 2015 г.
  4. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 21 (пол.) Праверана 7 красавіка 2015 г.