Капітан (футбол)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Капітан мадрыдзкага «Рэалу» і зборнай Гішпаніі Ікер Касыльляс

У футболе капітан каманды зьяўляецца афіцыйным лідэрам сярод яе гульцоў. Звычайна гэта старэйшы або найбольш вопытны чалец каманды, або гулец, які можа моцна паўплываць на зыход матчу. Звычайна капітана каманды можна адрозьніць ад іншых гульцоў па павязцы на яго левай руцэ.

Па правілах гульні, афіцыйнымі функцыямі капітана зьяўляюцца ўдзел у лёсаваньні перад пачаткам матчу (каб вызначыць брамы бакоў і каманду, якая ўводзіць футбольны мяч у гульню) і перад сэрыяй пасьляматчавых адзінаццацімэтровых удараў. Паводле правілаў капітан ня мае асаблівых правоў і прывілеяў, якія дазваляюць яму аспрэчваць рашэньні судзьдзі, але разам з тым ён нясе адказнасьць за паводзіны гульцоў сваёй каманды. Менавіта гэта дазваляе судзьдзі перагаварыць з капітанам з нагоды паводзін гульцоў каманды.

У моладзевым або аматарскім футболе капітан каманды часта выконвае абавязкі, якія ў прафэсійным футболе ўскладзены на трэнэра каманды. Капітан адказвае за маральны дух у камандзе: калі баявы дух у камандзе паніжаны, то ён павінен усяляк падбадзёрваць гульцоў, тым самым падымаючы баявы дух.

Капітан каманды звычайна прызначаецца кіраўніцтвам або выбіраецца гульцамі каманды ў пачатку сэзону. Прызначэньне капітана каманды, як правіла, зьяўляецца вельмі важным выбарам для трэнэра, бо капітан зьяўляецца памочнікам трэнэра на полі. У некаторых камандах капітанам аўтаматычна становіцца гулец, які правёў найбольшую колькасьць матчаў за каманду. Калі ён па якіх-небудзь прычынах ня зможа выступіць у пэўным матчы, роля капітана ўскладаецца на прызначанага віцэ-капітана або іншага гульца каманды. Капітан часта адыгрывае асаблівую ролю ў зносінах каманды з СМІ і зьяўляецца першым гульцом, які падымае прыз, выйграны камандай. Капітан можа ўзяць на сябе пэўныя абавязкі, як то арганізацыя забаўляльных і падахвочальных мерапрыемстваў і дапамогу маладым гульцам.

Віцэ-капітан[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Віцэ-капітан — гулец, які па якіх-небудзь прычынах не ўвайшоў у стартавы склад або замяняе капітана каманды. Па сутнасьці, пасьля гэтага віцэ-капітан цалкам бярэ на сябе ролю капітана.

Віцэ-капітан патрэбен ня толькі тады, калі капітана каманды няма на полі. Мяркуецца, што ён гэтак жа, як і капітан каманды будзе весьці за сабой гульцоў і дапамагаць маладым гульцам набірацца вопыту.

Звычайна віцэ-капітанам таксама прызначаюць дасьведчаных або моцна ўплывоўваючых на зыход матчу гульцоў. Трэнэр звычайна прызначае віцэ-капітана і капітана перад пачаткам сэзону; у некаторых камандах яны абіраюцца гульцамі.

Капітаны — чэмпіёны сьвету[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Капітаны — чэмпіёны Эўропы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]