Карагеоргі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Карагеоргі
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 3 (14) лістапада 1768
Памёр: 14 (26) ліпеня 1817[1] (48 гадоў)
Сужэнец: Елена Петравіч[d]
Дзеці: Аляксандар Карагеоргіевіч[d] і Алекса Карагеоргіевіч[d]
Бацька: Q20437379?
Маці: Q20434965?
Узнагароды:
ордэн сьвятой Ганны I ступені

Карагео́ргі, Гео́ргі Чо́рны (сапр. Гео́ргі Пе́травіч; 14 лістапада 1768, с. Вішавац, Сэрбія — 25 ліпеня 1817) — дзеяч сэрбскага нацыянальна-вызваленчага руху, заснавальнік дынастыі Карагеоргіевічаў.

Удзельнік антытурэцкага паўстаньня 1787 году, пасьля паразы якога ўцёк у аўстрыйскія ўладаньні; за адмову пайсьці зь ім забіў бацьку (паводле іншых зьвестак, айчыма, адсюль мянушка — «чорны»).

У аўстра-турэцкую вайну 1788—90 гадоў узначальваў сэрбскі добраахвотніцкі атрад, які ваяваў на баку Аўстрыі. На чале атрада гайдукоў далучыўся да Першага сэрбскага паўстаньня 1804—13, абраны яго кіраўніком. У 1808 годзе прызнаны ўрадавай радай, а ў 1811 годзе і ўсімі паўстанцамі «вярхоўным сэрбскім правадыром» (фактычна князем).

Імкнуўся да цэнтралізацыі дзяржаўнай улады, у зьнешняй палітыцы арыентаваўся на Расею. Пасьля разгрому паўстаньня ў 1813 годзе ўцёк у Аўстрыю, у 1814 годзе — у Бэсарабію. У 1817 годзе тайна годзе вярнуўся ў Сэрбію, дзе і быў забіты паводле загаду Мілаша Абрэнавіча.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #119236710 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.