Карані (Гарадзенская вобласьць)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Карані
трансьліт. Karani
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Смаргонскі
Сельсавет: Каранёўскі
Насельніцтва: 212 чал. (2009)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1592
Паштовы індэкс: 231044
СААТА: 4256824031
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 54°30′17″ пн. ш. 26°22′7″ у. д. / 54.50472° пн. ш. 26.36861° у. д. / 54.50472; 26.36861Каардынаты: 54°30′17″ пн. ш. 26°22′7″ у. д. / 54.50472° пн. ш. 26.36861° у. д. / 54.50472; 26.36861
Карані на мапе Беларусі ±
Карані
Карані
Карані
Карані
Карані
Карані
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Карані́[2] — вёска ў Смаргонскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Зьяўляецца цэнтрам Каранёўскага сельсавету. Знаходзіцца на паўднёва-заходнім ускрайку Смаргоні. Празь вёску праходзіць праспэкт Індустрыяльны, што зьвязвае горад з Смаргонскім індустрыяльным заводам.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паселішча вядомае з пачатку XVII стагодзьдзя, як вёска ў складзе маёнтку Смаргонь Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва, спачатку ўласнасьць Зяновічаў, а з 1628 году — Радзівілаў. У інвэнтары маёнтку Смаргонь 1621 году сяло згадваецца пад назвай Карэньне. У той час у ім было каля 20 домаўладальнікаў, да сяла прыпісана 27 валок ворыва. Згодна з гаспадарчым вопісам маёнтку Смаргонь 1689 году, паселішча зьяўлялася ўжо вёскай, у якой на тых жа 27 валоках налічваліся ўсяго 5 дымоў.

З 1795 году ў складзе Смаргонскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У пачатку XX стагодзьдзя каля 200 жыхароў, 343 дзесяціны зямлі.

З 12 кастрычніка 1940 году цэнтар сельсавету Смаргонскага раёну.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XXI стагодзьдзе: 2004 год — 220 чалавек, 97 двароў; 2009 год — 212 чалавек[1]
  • XX стагодзьдзе: 1971 год — 229 жыхароў, 79 двароў; 1999 год — 229 жыхароў

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Колькасьць насельніцтва Беларусі на кастрычнік 2009 году
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 347

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Дулеба Г. І. З гісторыі населеных пунктаў // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Смаргонскага р-на. — Мн.: БелЭн, 2004. — 640 с. ISBN 985-11-0296-2.