Карляс Сальсыда

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Карляс Сальсыда
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 2 красавіка 1980(1980-04-02)[1][2][3] (44 гады)
Рост 176 см
Вага 75 кг
Пазыцыя скрайні абаронца, цэнтральны абаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2000—2006
2006—2010
2010—2012
2011—2012
2012—2014
2014—2019
2019—2020
Гвадаляхара
ПСВ Эйндговэн
Фулгэм
УАНЛ Тыгрэс (арэнда)
УАНЛ Тыгрэс
Гвадаляхара
Вэракрус
96 (2)
121 (3)
23 (0)
37 (1)
62 (4)
117 (2)
30 (0)
Зборныя
2004—2014 Мэксыка 120 (10)

Карляс Арнольда Сальсыда Флёрэс (па-гішпанску: Carlos Arnoldo Salcido Flores; нарадзіўся 2 красавіка 1980 году, Акатлян, Мэксыка) — былы мэксыканскі футбаліст, абаронца і гулец нацыянальнай зборнай Мэксыкі.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Карляс пачаў сваю прафэсійную кар’еру ў мэксыканскім клюбе «Гвадаляхара» ў 2001 годзе. Ён дэбютаваў у чэмпіянаце Мэксыкі 22 ліпеня 2001 году. У агульнай складанасьці за 5,5 году выступаў за «Гвадаляхару» Сальсыда згуляў 105 гульняў і забіў 2 галы. Пасьля чэмпіянату сьвету 2006 году гульцом цікавіліся многія эўрапейскія клюбы.

ПСВ[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

10 ліпеня 2006 году Сальсыда падпісаў 4-гадовы кантракт з ПСВ[4]. Дэбют Карляса за ПСВ адбыўся 13 жніўня 2006 году ў матчы супраць «Аяксу». Свой першы гол за ПСВ ён забіў 18 лістапада 2006 году ў матчы супраць «Эксэльсіёру». Першы сэзон у ПСВ у Карляса прайшоў выдатна. У Эрэдывізіі Сальсыда згуляў у 33 з 34 матчаў каманды, і стаў чэмпіёнам Нідэрляндаў разам з камандай. У 2007 годзе пасьля сыходу з ПСВ Міхаэля Райзыгера Карляса ўзяў сабе нумар 3, такі ж як у нацыянальнай зборнай. Гэтак жа ён быў прызначаны віцэ-капітанам каманды[5]. 5 сьнежня 2007 году Сальсыда падоўжыў дамову з клюбам да заканчэньня сэзону 2011—2012 гадоў[6].

«Фулгэм»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У жніўні 2010 году Карляс перайшоў у склад англельскага клюбу «Фулгэм» за 1,6 млн эўра[7]. Дэбют Сальсыда за «дачнікаў» адбыўся 28 верасьня 2010 году ў матчы чэмпіянату Ангельшчыны супраць «Блэкбэрн Ровэрз». У гэтым матчы Карляс зрабіў галявую перадачу на партнэра па камандзе Клінта Дэмпсі на 56-й хвіліне матчу, які зраўняў лік у матчы 1:1.

«УАНЛ Тыгрэс»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

17 жніўня 2011 году было абвешчана, што Сыльсыда пяройдзе ў склад мэксыканскага клюбу «УАНЛ Тыгрэс» на правах арэнды да канца сэзону. У сувязі з рабаваньнем дому Карляса ў Лёндане, ён прасіў, каб ягоная сям’я таксама пераехала ў Мэксыку[8]. У сваім першым сэзоне ў Мэксыцы, Сальсыда дапамог «УАНЛ Тыгрэс» перамагчы свой ​​трэці чэмпіёнскі тытул, які стаў першым за апошнія больш чым трыццаць гадоў. 7 сакавіка 2012 году кіраўніцтва «Фулгэма» пацьвердзіла, што Сальсыда далучыўся да мэксыканскага клюбу на сталай аснове.

«Гвадаляхара»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

20 траўня 2014 году Карляс падпісаў дамову са сваім былым клюбам «Гвадаляхарай».

Міжнародная кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Карляс дэбютаваў у зборнай Мэксыкі ў 2004 годзе. У 2005 годзе ён згуляў на Кубку канфэдэрацыяў усе 5 матчаў зборнай Мэксыкі ў стартавым складзе. У паўфінальным матчы супраць зборнай Аргентыны ў дадатковы час ён забіў свой ​​першы гол за зборную Мэксыкі. Сальсыда быў уключаны Рыкарда Ля Вольпэ ў склад зборнай на чэмпіянат сьвету па футболе ў Нямеччыне, дзе згуляў 4 матчы. Улетку 2010 году Карляс ў складзе нацыянальнай каманды паехаў на чэмпіянат сьвету 2010 году ў Паўднёва-Афрыканскую Рэспубліку, дзе адгуляў усе матчы без заменаў. У складзе Алімпійскай зборнай Мэксыкі, Сальсыда стаў алімпійскім чэмпіёнам Летніх гульняў у Лёндане.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

ПСВ Эйндговэн:

«УАНЛ Тыгрэс»:

«Гвадаляхара»:

Мэксыка:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Карляс Сальсыдасховішча мультымэдыйных матэрыялаў