Карл Брулоў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Карл Брулоў
Дата нараджэньня 12 сьнежня 1799(1799-12-12)[1][2]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 11 чэрвеня 1852(1852-06-11)[4][5][6] (52 гады)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак маляр, архітэктар, графік
Навуковая сфэра малярства
Жанры партрэт і гістарычны жывапіс
Плынь рамантызм
Узнагароды
ордэн сьвятога Ўладзімера IV ступені ордэн сьвятога Станіслава II ступені ордэн сьвятой Ганны III ступені ордэн сьвятога Станіслава III ступені
Large gold medal of the Imperial Academy of Arts

Карл Бруло́ў (па-расейску: Карл Брюллов; 23 сьнежня [ст. ст. 12 сьнежня] 1799 — 23 чэрвеня [ст. ст. 11 чэрвеня] 1852) — расейскі мастак, жывапісец, манумэнталіст, акварэліст, прадстаўнік клясыцызму і рамантызму. Мае француска-нямецкае паходжаньне[7].

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў 1799 годзе ў Санкт-Пецярбургу ў сям’і акадэміка па разьбе па дрэве і гравэру. У 1809—1821 гадох займаўся жывапісам у Пецярбурскай акадэміі мастацтваў пад навучаньнем майстра Андрэя Іванова. Брулоў быў надзвычай здатным вучнем, то бок ён атрымаў залаты мэдаль за клясу гісторыі жывапісу. У старэйшых клясах юнак часта дапамагаў сваім аднакурсьнікам, за невялікую плату выпраўляючы іхныя экзамэнацыйныя работы. Першая ягоная вядомая праца ўзыходзіць да 1820 году. У 1822 годзе Карл быў накіраваны ў Італію за кошт Таварыства садзейнічаньня мастакоў. Ён таксама наведаў Дрэздэн і Мюнхэн, але пасяліўся ў Рыме. У гэты час ён маляваў наступныя жанравыя карціны, як то «Італьянская раніца» (1823), «Італьянскі поўдзень» (1827).

Акрамя вялікіх палотнаў жанравага жывапісу, ў 1827 году мастак захапіўся стварэньнем акварэляў, то бок невялікіх паводле памеру твораў, якія сталі для майстра добрай магчымасьцю перадачы жыцьцёвых назіраньняў. Праз сваю тэматыку гэтыя працы насілі назву «італьянскі жанр», паколькі часьцей за ўсё заказваліся арыстакратамі ў якасьці сувэніру з Італіі і ствараліся дзеля забаўляльных і дэкаратыўных мэтаў. Аднак, акрамя заказных акварэляў, Брюлоў пісаў і цалкам самастойныя працы ў гэтым жанры. Але сапраўдную славу і папулярнасьць у Італіі прынесьлі маладому мастаку ягоныя партрэты прадстаўнікоў італьянскай шляхты і сваіх суайчыньнікаў. Не апошнюю ролю ў вырашэньні Брулова разарваць адносіны з таварыствам згуляла якраз наяўнасьць на той момант мноства замоваў, што дазваляла яму абыходзіцца безь фінансавай падтрымкі з боку. Партрэты Брулова італьянскага пэрыяду адрозьніваліся спалучэньнямі элемэнтаў клясыцызму, рэалізму і барока, імкненьнем перадаць ўнутранае жыцьцё герояў.

У 1836 годзе мастак вярнуўся ў Расейскую імпэрыю, дзе жыў і працаваў у Санкт-Пецярбургу. У 1837 годзе на просьбу Васіля Жукоўскага напісаць ягоны партрэт для імпэратарскай сям’і, з тым каб выкарыстаць атрыманыя сродкі на выкуп з прыгону Тараса Шаўчэнкі. Брюлоў ахвотна пагадзіўся, і партрэт Жукоўскага быў разыграны ў прыдворнай лятарэі, якая прынесла 2500 рублёў, неабходныя для вызваленьня Шаўчэнкі. 22 красавіка 1838 году Шаўчэнка атрымаў свабоду і паступіў у Акадэмію мастацтваў, стаўшы пазьней адным з вучняў Брулова[8].

Магіла зь вялікім мармуровым помнікам і надпісам Carolus Bruloff знаходзіцца ля ўваходу на пратэстанцкія могілкі Рыму ля сьцяны Аўрэліяна і піраміды Цэстыюса па сьцяжынцы, якая вядзе ўніз, трохі зьлева. На яе маеццца ўказальнік[9].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]