Карл Шванцэр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Карл Шванцэр
Дата нараджэньня 21 траўня 1918(1918-05-21)[1][2][3]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 20 жніўня 1975(1975-08-20)[1][3] (57 гадоў)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак архітэктар, прафэсар унівэрсытэту
Месца працы
Узнагароды

Карл Шва́нцэр (па-нямецку: Karl Schwanzer; 21 траўня 1918, Вена, Аўстра-Вугоршчына — 20 жніўня 1975, Вена, Аўстрыя) — аўстрыйскі архітэктар. Адна з выбітных асобаў архітэктуры пасьляваеннага часу.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Карл Шванцэр нарадзіўся ў 1918 годзе ў Вене, у сям’і простых людзей. Любоў да будаўніцтва прышчапілі яму ягоны бацька і дзядзька-цясьляр, які навучыў яго гэтаму рамяству. Пасьля заканчэньня сярэдняй школы ў Вене ў 1936 годзе ён вырашыў вывучаць архітэктуру ў Венскім тэхнічным унівэрсытэце, які скончыў у 1940 годзе. Падчас навучаньня працаваў тэхнікам у некалькіх архітэктурных фірмах. Ужо праз год пасьля заканчэньня ўнівэрсытэту за сваю працу «Новыя будаўнічыя працы ў вызваленай Верхняй Сылезіі. Кольца ў Жорах. Рэканструкцыя і дызайн» ён атрымаў ступень доктара філязофіі.

Пасьля заканчэньня Другой сусьветнай вайны Шванцэр працаваў некаторы час на розных пасадах, а ў 1948 годзе адкрыў уласную архітэктурную студыю як незалежны архітэктар. Спачатку распрацоўваў невялікія праекты, за якія браўся зь вялікім натхненьнем і пры выкананьні якіх імкнуўся да дасканаласьці.

Першым ягоным буйным посьпехам стаў праект аўстрыйскага выставачнага павільёну на Сусьветнай выставе «Экспа» 1958 году ў Брусэлі. Карл Шванцэр быў ганараваны пасады поўнага прафэсара Венскага тэхнічнага ўнівэрсытэту, якую ён займаў да сваёй сьмерці ў 1975 годзе. Адначасова ў 1960-я гады ён працаваў у якасьці запрошанага прафэсара ў тэхнічных унівэрсытэтах Дармштату, Будапэшту і Рыяду.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Karl Schwanzer // Structurae (анг.)Ratingen: 1998.
  2. ^ Dimitriou S. Karl Schwanzer // Schwanzer, Karl (анг.) // Grove Art Online / J. Turner[Oxford, England], Houndmills, Basingstoke, England, New York: OUP, 2017. — ISBN 978-1-884446-05-4doi:10.1093/GAO/9781884446054.ARTICLE.T076910
  3. ^ а б Архіў прыгожых мастацтваў — 2003.
  4. ^ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #118762885 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Карл Шванцэрсховішча мультымэдыйных матэрыялаў