Карма (сузор’е)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Карма
Карма
Лацінская назва Puppis
 · у родным склоне Puppis
 · скарот Pup
Простае ўзьняцьцё 7,5г
Схіленьне −30°
Квадрант SQ2
Плошча 673 кв. гр. (20-е)
Зорак паводле Баера/Флэмстыда 76
Зорак з плянэтамі 6
Зорак ярчэй за 3.00m 1
Зорак у 10 пк (32,62 сьв. г.) 3
Найярчэйшая зорка ζ Pup (Наос) (2,25m)
Найбліжэйшая зорка LHS 1989
(19,67 сьв. г., 6,03 пк)
Аб’екты Мэсье 3
Мэтэорныя патокі
Памежныя сузор’і
Назіраецца ў шыротах паміж +40° і −90°.
Найлепш назіраецца ў 21:00 на працягу лютага.

Карма́ (па-лацінску: Puppis, Pup) — сузор’е ў паўднёвай частцы зорнага неба, названае ў 1752 годзе Нікаля Люі дэ Лякайлем, які разьбіў найбуйнейшае на той час сузор’е Карабель Арго, прыўнесены з старажытнагрэцкага міту пра арганаўтаў, на тры драбнейшых: Ветразі, Кіль і, адпаведна, Карму — часткі карабля. З гэтых трох сузор’яў Карма займае на небе большую за іншых плошчу ў квадратных градусах. Цяпер гэта адно з 88 сузор’яў, вызначаных Міжнародным астранамічным зьвязам.

Адметнасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зоркі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1752 годзе Лякайль падзяліў сузор’е Карабель Арго на тры часткі: Ветразі, Карму і Кіль, але пакінуў старыя баераўскія абазначэньні зорак. Такім чынам, Кіль атрымаў зоркі α, β і ε, Ветразі — γ і δ, а Карма — ζ і наступныя.

Абазначэньне
Баера
Імя Паходжаньне Значэньне
ζ Наос Грэцкае карабель
ξ Азьмідыск Грэцкае пляншыр

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Каардынаты: Sky map 07г 30х 00с, −30° 00′ 00″